Общество

У літоўцаў вырас узровень непрыязнасьці да беларускіх мігрантаў

23% літоўцаў не хацелі б жыць побач зь беларусамі. У 2023-м узровень непрыязнасьці да беларусаў быў ніжэйшым — 18%.

Общество www.svaboda.org
0

23% літоўцаў не хацелі б жыць побач зь беларусамі. У 2023-м узровень непрыязнасьці да беларусаў быў ніжэйшым — 18%.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку Інстытутам сацыялёгіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук, піша Свабода.

Амаль столькі ж не хацелі б жыць побач з тымі, хто не размаўляе па-літоўску. Лепшае стаўленьне да ўкраінскіх мігрантаў — 10%, горшае да расейскіх — 43%.

Падобныя суадносіны і ў нежаданьні працаваць побач з тымі ці іншымі групамі. Беларусаў у якасьці калег не хацелі б мець 20% літоўцаў. У 2023 годзе такіх было ўсяго 12%.

Паводле сацыёлягаў, на гэтыя лічбы не ўплываюць ані высокі даход, ані дзейнасьць у недзяржаўных арганізацыях, што асацыюецца зь сярэднім клясам.

Яшчэ горш літоўцы ставяцца да мігрантаў зь Сярэдняй Азіі (не хацелі б побач жыць 43%), людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі (45%), мусульманаў (51%) і цыганоў (59%).

49% літоўцаў таксама не хацелі б, каб іх краіна прымала палітычных уцекачоў, а 34% супраць таго, каб даваць прытулак і ўцекачам ад вайны.

Дзьве траціны літоўцаў мяркуюць, што ў Літве ўжо дастаткова мігрантаў і Літва ня можа дапусьціць прыезду новых. Амаль столькі сама лічаць, што мігранты могуць падвысіць узровень злачыннасьці.

З тым, што мігранты ўзбагачаюць культурнае жыцьцё Літвы, згодныя толькі 20% літоўцаў.

Разам з тым, літоўцы пераважна станоўча ставяцца да мераў інтэграцыі мігрантаў у грамадзтва — такіх як адукацыя для дзяцей, курсы літоўскай мовы і падвышэньня кваліфікацыі. 57% літоўцаў лічаць, што дзяржава павінна надаваць інтэграцыі мігрантаў больш увагі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ