Общество

Каліновец Клачко: «Нармалёва ўспрымаю, калі людзі весяляцца. Але дрэнна – калі падчас сённяшніх падзей яны толькі весяляцца»

«Ты можаш быць воінам і без зброі. Ты можаш змагацца на медыйным полі, унутры Беларусі. Размаўляць па-беларуску – гэта таксама барацьба».

Общество gazetaby.com
0

Каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко ў інтэрв’ю Жыццё-маліна – пра выпрабаванні на вайне і пасля яе. 

Аляксандр «Кусь» Клачко – беларускі добраахвотнік, якія ваяваў ва Украіне, але быў камісаваны з-за цяжкай хваробы нырак. Цяпер ён інвалід другой групы і жыве ў Літве, піша Салідарнасць.

Клачко адзначыў: думка пра тое, што беларускія ветэраны ўкраінскай вайны нікому не патрэбныя, была актуальнай да снежня 2024 года:

– Са снежня 2024 года я бачу змены.

Клачко таксама ўзгадаў, як цяжка было атрымаць ва Украіне другую групу інваліднасці, нягледзячы на ўсе медыцынскія даведкі: «Чатары разы ўпіраўся галавой у сцяну».

Ветэран распавёў, як страціў нагу беларускі добраахвотнік з пазыўным «Белка»: спачатку той падарваўся на міне, а затым на яго наехала ўкраінскае БМП, што забірала параненых. Гэтую гісторыю «Белка» распавёў «Кусю» ў шпіталі:

– Ён кажа: да міны я быў гатовы, я нават, можа, не пракрычаў… А вось да таго, што на мяне наездзе ўкраінская БМП, я не быў гатовы. Я крычаў, у мяне істэрыка пачалася. Я немым голасам роў.

Аднак з-за цемры БМП часткова наехала на байца: яго выратавала тое, што ён трапіў у каляіну.

Па словах Клачко, цяжка паранены баец не згубіў аптымізму:

– Калі «Белка» гэта расказваў, вы б самі са смеху ўгаралі… Чалавек проста малайчына. Страціў нагу, атрымаў вялікія пашкоджанні костак таза, але захаваў моц духа.

Як Клачко цяпер успрымае жыццё навокал?

– Я нармалёва ўспрымаю, калі людзі весяляцца. Але дрэнна ўспрымаю, калі падчас сённяшніх падзей яны толькі весяляцца. Калі ты заданаціў, валанцёрыў, нечым падтрымаў, дапамог асабіста – і пасля гэтага павесяліўся, то я не супраць. Але калі ты толькі весялішся, а астатняга быццам бы няма, вось гэта я дрэнна ўспрымаю.

Клачко дадаў:

– Да вайны Дзень народзінаў і Новы год былі для мяне самымі важнымі святамі ў жыцці. З 2022 года гэта звычайныя дні для мяне. Я не разумею, чаму трэба весяліцца. Не таму, што вайна працягваецца, а, мабыць, нейкія каштоўнасныя ўзроўні змяніў.

На яго думку, ПТСР мае кожны, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях, але беларускія ветэраны пагрозу для іншых не ўяўляюць:

– Пытанне ў тым, наколькі ПТСР сур’ёзны ў чалавека – на 10% ці, скажам, 90%. Пры гэтым на маю думку, калі ў беларускіх добраахвотнікаў ёсць ПТСР, то ён накіраваны не на вонкавае асяроддзе, а разбурае чалавека знутры.

Клачко таксама адзначыў:

– Ты можаш быць воінам і без зброі. Ты можаш змагацца на медыйным полі, унутры Беларусі. Размаўляць па-беларуску – гэта таксама барацьба.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Аляксандр «Кусь» Клачко
беларусы
добраахвотнікі
вайна ва Ўкраіне
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» отыграло дефицит в две шайбы и победило ЦСКА в стартовом матче плей-офф
Общество
«Имя Stsiapan прочитали как Стрипсон». Беларуска в Польше решила сменить имя себе и сыну, но все пошло не по плану
Политика
Магда: «Думаю, сам Лукашенко должен ощущать грусть, а его окружение — тревогу»
В мире
Парламент Армении проголосовал за вступление в Евросоюз
Новости Борисова
Дальнобойщик в Борисовском районе угрожал сотруднику милиции. Что за это грозит?
Общество
"Киберпартизаны" заявили о взломе центра кибербезопасности ОАЦ
TuTak
«Мужчины не плачут». История эмигранта, который разрыдался из-за испачканного салона машины
Политика
Мілінкевіч: «Меркель заўсёды казала: «Аляксандр, я вас прашу, не кажыце так шмат пра незалежнасць, таму што нельга пакідаць Расію адну»
TuTak
«Беларусь застанецца незалежнай». У Вільні на Дзень Волі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
Политика
Александр Лукашенко-младший заинтересовался рыбным бизнесом
ВСЕ НОВОСТИ