Общество

Камандзір палка Кастуся Каліноўскага: Рэформы ідуць, гэта вельмі не проста

"Любое перамір'е з Расіяй - гэта толькі часова, і, на маю думку, полк Каліноўскага працягне існаваць у складзе Узброеных сіл Украіны".

Общество www.dw.com
0

13 лістапада 2024 года Васіль Верамейчык, былы ваяр палка Кастуся Каліноўскага (ПКК), беларускага падраздзялення ў складзе УСУ, быў затрыманы ў В'етнаме і на наступны дзень выдадзены Беларусі. На радзіме яму пагражае да 20 гадоў зняволення або нават смяротнае пакаранне.

20 лістапада беларускі дзяржтэлеканал АНТ паказаў прапагандысцкі фільм з удзелам яшчэ аднаго былога добраахвотніка ПКК Максіма Ралько, які, як сцвярджаецца, таксама знаходзіцца ў зняволенні.

Чаму экс-добраахвотнікі трапляюць ў рукі беларускіх сілавікоў? Ці валодаюць Верамейчык і Ралько інфармацыяй, якая можа нашкодзіць байцам ПКК або іх родным? Што робіцца для легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і Еўразвязе? Камандзір ПКК Павел Шурмей адказаў DW на гэтыя і іншыя пытанні пасля сустрэчы з беларускай дыяспарай, што адбылася 30 лістапада ў Гданьску.

"Гэта вельмі непрыемны досвед"

- Кейс Васіля Верамейчыка паказаў, што былым беларускім добраахвотнікам, відаць, не рады ні ва Укране, ні ў Еўропе. Ці так гэта, і што з гэтым можна зрабіць?

- Гэта вельмі непрыемны досвед, мякка кажучы. І гэта паказвае яшчэ раз, што трэба падымаць пытанне, працаваць па верыфікацыі і легалізацыі былых добраахвотнікаў у Еўропе, а таксама па іх рэабілітацыі.

- Чаму амаль за тры гады поўнамаштабнай вайны да гэтага часу не зроблена нейкіх пэўных крокаў для легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Фактычна ў легальным статусе яны знаходзяцца там толькі той час, пакуль маюць кантракт з УСУ.

- Апошнім часам адбыліся змены ва ўкраінскім заканадаўстве (верагодна, гаворка пра закон аб спрошчаным атрыманні грамадзянства Украіны, які распаўсюджваецца і на добраахвотнікаў з Беларусі і Расіі. - Рэд.). Наколькі яны эфектыўныя, мы пабачым. На жаль, яшчэ вельмі мала часу прайшло, але я маю надзею, што месяц-два - і мы ўжо пабачым. Ёсць ваяры, каторыя спрабуюць пайсці гэтым шляхам легалізацыі праз новыя законы. Пачакайце крышачку.

- Што еўрапейскія краіны могуць зрабіць для легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў?

- Я лічу, што не еўрапейскія краіны павінны нешта зрабіць, а нашы беларускія дэмакратычныя сілы, асабліва ўсе, хто за гэта адказны: Офіс і Кабінет (Святланы Ціханоўскай. - Рэд.) павінны шчыльна супрацоўнічаць з уладамі краін, перш за ўсё Літвы і Польшчы, і намагацца як мага хутчэй адпрацаваць легалізацыю і рэабілітацыю нашых хлопцаў.

- Ці ёсць нейкія навіны пра Васіля Верамейчыка? Ці ў кантакце вы з яго сям'ёй?

- Так, я ў кантакце з жонкай Васіля, але акрамя таго, што я казаў ужо за апошнія дні пра тое, што ва Украіне ўсе, ад каго гэта залежыць, робяць усё неабходнае (для высвятлення абставінаў забароны на уезд ва Украіну і магчымай дапамогі Верамейчыку. - Рэд.), больш я вам, на жаль, нічога не дадам.

Любое перамір'е з Расіяй - часовае

- У беларускіх дзяржсмі паказалі яшчэ аднаго былога добраахвотніка - Максіма Ралько. Што вы можаце сказаць пра яго, якім чынам ён мог апынуцца ў Беларусі?

- На жаль, гэты ваяр яшчэ ў палку пачаў звяртаць на сябе ўвагу сваімі дзіўнымі паводзінамі, мякка кажучы. Ён, наколькі я ведаю, звольніўся ў студзені гэтага года, паехаў у Еўропу, а вось якім чынам ён з Еўропы патрапіў у Беларусь, зноў жа, гэта да яго пытанне, не да нас.

- Ці ёсць нейкая адчувальная інфармацыя, якой валодаюць Верамейчык і Ралько і якая можа нейкім чынам нашкодзіць дзейсным ваярам або іх родным, якія знаходзяцца ў Беларусі?

- Цяжкае пытанне. Магчыма, яны ведаюць, добра памятаюць абліччы ваяроў, а так, акрамя поклічаў, ніхто не павінен валодаць ніякай іншай адчувальнай інфармацыяй. Гэта ўжо ўласная справа самога ваяра распаўсюджваць інфармацыю пра сябе, пра сваю сям'ю ў прыватных стасунках або ў нейкіх размовах, інтэрв'ю.

- Вы казалі, што ў ПКК ідуць рэформы. Што цяпер адбываецца ў палку?

- Частка ваяроў палка выконвае баявое заданне, частка праходзіць навучанне, хтосьці - на аднаўленні. Так, рэформы ідуць, гэта вельмі не проста, гэта, на жаль, не робіцца хутка, але мы ўсё робім да таго, каб вярнуць давер дыяспар, падняць рэкруцінг, зрабіць празрыстымі нашыя фінансавыя справаздачы.

- У сярэдзіне гэтага года прадстаўнікі палка казалі, што праз ПКК прайшлі больш за тысячу ваяроў. Колькі іх сёння?

- Я не буду распаўсюджваць гэтых звестак.

- Ідуць размовы пра магчымае перамір'е, пра магчымую замарозку вайны ва Украіне. Што ў гэтым выпадку будзе з палком Каліноўскага?

- Любое перамір'е з Расіяй - гэта толькі часова, і, на маю думку, полк Каліноўскага працягне існаваць у складзе Узброеных сіл Украіны.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел шурмей
война
беларусь
полк калиновского
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Бывшего гендиректора БЕЛАЗа судят в Минске, ему грозит до 15 лет
Общество
Беларуска живет на Кипре с картой поляка, но не может получить польскую визу — отказывают
В мире
Специальная пропагандистская операция. «Орешник» Путина оказался «срежиссированным шоу»
Политика
Лукашенко стал прадедом
Общество
В среду в Варшаве начинается процесс по делу об убийстве белоруски Лизы
Общество
Львовский: Почему не стоит переживать из-за того, что многие беларусы не вернутся из вынужденной эмиграции
Новости Жодино
«До заправки с ветерком»: в Жодино появился новый арт-объект
Политика
«Почему Лукашенко хочет российский «Орешник»? Мы видим, как быстро могут происходить процессы – Алеппо за три дня»
Новости Борисова
Температурный абсурд: почему в квартирах Борисова то холодно, то жарко, и как на жалобы реагируют коммунальщики
Новости Борисова
Многодетные борисовчане обратились к Лукашенко из-за затянувшегося строительства дома
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Бывшего гендиректора БЕЛАЗа судят в Минске, ему грозит до 15 лет
Общество
Беларуска живет на Кипре с картой поляка, но не может получить польскую визу — отказывают
В мире
Специальная пропагандистская операция. «Орешник» Путина оказался «срежиссированным шоу»
Политика
Лукашенко стал прадедом
Общество
В среду в Варшаве начинается процесс по делу об убийстве белоруски Лизы
Общество
Львовский: Почему не стоит переживать из-за того, что многие беларусы не вернутся из вынужденной эмиграции
Новости Жодино
«До заправки с ветерком»: в Жодино появился новый арт-объект
Политика
«Почему Лукашенко хочет российский «Орешник»? Мы видим, как быстро могут происходить процессы – Алеппо за три дня»
Новости Борисова
Температурный абсурд: почему в квартирах Борисова то холодно, то жарко, и как на жалобы реагируют коммунальщики
Новости Борисова
Многодетные борисовчане обратились к Лукашенко из-за затянувшегося строительства дома
ВСЕ НОВОСТИ