Общество

«Рэжым працягвае гульню без правіл». Што азначае памілаванне чарговай групы палітвязняў без зняцця судзімасці

Нават пасля пагашэння альбо зняцця судзімасці МУС будзе працягваць кантраляваць былых палітвязняў цягам яшчэ пяці гадоў.

Общество gazetaby.com
0

Экс-палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка ў экспрэс-каментары «Салідарнасці», патлумачыў, што азначае памілаванне чарговай групы палітвязняў без зняцця судзімасці.

Па словах Судаленкі, «рэжым Лукашэнкі працягвае сваю гульню без правіл, бо памілаванне без зняцця судзімасці з’яўляецца ні чым іншым, як замена рэжыму на больш мяккае!».

– Пасля такога вызвалення з калоній палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да памілаваных, як вядома, не спыняюцца. Справа ў тым, што ў Беларусі на ўзроўні ўрада зацверджана спецыяльная пастанова, у якую пасля ўступлення ў законную сілу прысудаў уносяць асабістыя звесткі ўсіх асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

А гэта значыць, што нават пасля вызвалення па адбыцці пакарання цягам тэрмінаў пагашэння судзімасці (2 гады па менш цяжкаму і 5 гадоў па цяжкаму злачынству) былым палітвязням крымінальна-выканаўчыя інспекцыі прад'яўляюць шэраг патрабаванняў, – адзначыў Леанід Судаленка.

У прыватнасці, ім забараняюць выезд не толькі з краіны, а нават з горада; усталёўваюць рэгулярны (не менш раз на тыдзень) абавязак з'яўляцца ў інспекцыю для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў (напрыклад, прагляд патрыятычных фільмаў); рэгулярна па месцы жыхарства з'яўляюцца супрацоўнікі міліцыі і пад запіс уключанага відэарэгістратара прымушаюць падпісвацца аб месцазнаходжанні.

Акрамя таго любыя фінансавыя аперацыі, у тым ліку дробныя выдаткі (напрыклад, на мабільную сувязь), кантраліруюцца дзяржавай з дапамогай блакіроўкі банкаўскіх рахункаў і немагчымасці атрымаць банкаўскую картку.

Грамадзянам, уключаным у названы пералік, да пагашэння судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля яе пагашэння забараняецца:

  • займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі, выбуховых рэчываў;
  • педагагічнай дзейнасцю, выдавецкай дзейнасцю;
  • займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць вайсковую службу.

За парушэнне гэтых патрабаванняў былым палітвязням пагражае буйны грашовы штраф (да 100 базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. За некалькі такіх парушэнняў могуць перагледзець рашэнне аб памілаванні і вярнуць асуджанага ў лагер для адбыцця пакарання.  

Падставай для выключэння грамадзян са «спісу экстрэмістаў» з'яўляецца адмена прысуду, смерць грамадзяніна альбо заканчэнне пяці гадоў з дня пагашэння або зняцця судзімасці (ч. 6 арт. 18 Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»).

«Адсюль вынікае, што нават пасля пагашэння альбо зняцця судзімасці МУС будзе працягваць кантраляваць былых палітвязняў цягам яшчэ пяці гадоў», — адзначыў праваабаронца.

Судаленка дадаў:

– Над былымі палітвязнямі нават пасля памілавання МУС ажыццяўляе кантроль на працягу тэрмінаў пагашэння судзімасці ў выглядзе прафілактычнага нагляду альбо прафілактычнага ўліку. І нават пасля пагашэння судзімасці былыя палітвязні застаюцца ў «спісах экстрэмістаў або тэрарыстаў» яшчэ цягам пяці гадоў на падставе Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Так, пры менш цяжкім злачынстве такі кантроль будзе працягвацца цягам 7 гадоў, а пры цяжкім — цягам 10 гадоў нават пасля вызвалення.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
палітвязні
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ