Общество

«Усе гэтыя прысуды Лукашэнка забярэ з сабой»

У мінулым годзе ў Беларусі прынялі змены ў Закон «Аб грамадзянстве», і зараз улады могуць пазбаўляць грамадзянства, якое атрыманае па нараджэнні.

Общество gazetaby.com
0

Леанід Судаленка у экспрэс-каментары «Салідарнасці» — пра першы вядомы выпадак пазбаўлення беларускага грамадзянства.

Улады Беларусі пазбавілі актывіста грамадзянства краіны. Пра гэта ў Facebook паведаміў праваабаронца, сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак, не раскрываючы падрабязнасцяў і асобу чалавека. Гэта першы вядомы выпадак пазбаўлення грамадзянства ад пачатку пратэстаў 2020 года.

— Незразумела, што гэта за чалавек, ці атрымаў ён грамадзянства Беларусі па нараджэнні, а калі не, то грамадзянам якой краіны быў раней. У гэтым выпадку шмат пытанняў, на якія трэба шукаць адказы, — каментуе «Салідарнасці» дадзены кейс праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён адзначае, што у мінулым годзе ў Беларусі прынялі змены ў Закон «Аб грамадзянстве», і зараз улады могуць пазбаўляць грамадзянства, якое атрыманае па нараджэнні.

— Я, напрыклад, асуджаны па крымінальным артыкуле так званага «экстрэмісцкага накірунку», а зараз супраць мяне ўзбуджана новая крымінальная справа і 13 чысла будзе разгляд. Не сумняюся, што мяне засудзяць, і тут не важны тэрмін.

Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці — гэта таксама экстрэмісцкі артыкул, і па зменах у законе аб грамадзянстве можа быць пастаўленае пытанне, каб пазбавіць мяне грамадзянства, якое я атрымаў пры нараджэнні.

Заўважце, Канстытуцыя кажа, што ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства, але ўлады кажуць, што ў дадзеным выпадку не яны нас пазбавяць яго, а мы яго нібыта згубім, бо здзейснілі «крымінальнае злачынства экстрэмісцкага накірунку».

На высокім узроўні ўжо казалі, што будуць пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў», якія выехалі з краіны, бо яны самі з’ехалі і згубілі сувязь з краінай. Калі мяне зараз засудзяць, а потым паставяць пытанне аб пазбаўленні грамадзянства на 30 гадоў, фактычна для мяне гэта будзе азначаць пажыццёва.

Але, заўважае Леанід Судаленка, пакуль гэта ўсё словы і за пяць месяцаў са змен у законе не было выпадкаў, каб асуджаных па спецвытворчасці пазбавілі грамадзянства Беларусі.

— Пакуль такая опцыя не запрацавала, але калі ружжо на сценку яны павесілі (а вось гэтыя змены якраз і з’яўляюцца ружжом), то ў любы момант яно можа выстраліць. Я думаю, што працэс, калі пачнуць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага па нараджэнні, можа пачацца, і ён будзе датычны менавіта асуджаных па экстрэмісцкіх артыкулах.

І калі гэта зробяць, гэта будзе азначаць, што ўлады парушаюць Канстытуцыю, якую самі нядаўна перапісалі.

Зрабіць штосьці з адабраным грамадзянствам будзе немагчыма, пакуль у краіне не адбудзецца змена ўлады, лічыць праваабаронца.

— Калі мяне пазбавяць грамадзянства, то пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе, мне ні адзін суд яго не верне.

Але ўсе гэтыя прысуды Лукашэнка забярэ з сабой. Як толькі зменіцца ўлада, любы, хто прыйдзе на яго месца, будзе вымушаны выпусціць усіх палітвязняў і забяспечыць поўную рэабілітацыю, уключаючы вяртанне грамадзянства.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
грамадзянства
Беларусь
рэпрэсіі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино известный забег Bison Run назвали «Силой в единстве»
Новости Жодино
Беларусы рассказали, как им оплачивают больничные — в стране и за границей
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
ВСЕ НОВОСТИ