У Оршы 24 красавіка ўрачыста адкрылі пасля рамонту будынак райннага ўпраўлення міліцыі, піша "Аршанская газета". На цырымонію прыехаў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў і яго намеснік Дзмітрый Карзюк.
На самім будынку з'явілася шыльда ў памяць начальніка Аршанскага РУУС палкоўніка міліцыі Сяргея Барвянкова, які раптоўна памёр 4 лютага 2024 года ва ўзросце 48 гадоў, адзначае Eўрарадыё.
Барвянкоў кіраваў палітычнымі рэпрэсіямі ў Оршы ў 2020-м і ў наступныя гады. Улады каралі людзей, якія выказваліся ў інтэрнэце пра яго смерць.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter