Общество

Павел Усаў: Што паказваюць "сацыялагічныя дасьледваньні". Адну простую рэч. Сьвядомасьць беларускага грамадства самая нязьменная рэч у сусьвеце

Ні падзеі 2020 году, ні маштабныя разгорнутыя рэпрэсіі 2020-2024 году, ні вайна 2022-2024 ніяк не кранаюць большасьці беларусаў.

Общество ex-press.by
0

Што нам паказваюць "сацыялагічныя дасьледваньні". Адну простую рэч. Сьвядомасьць беларускага грамадства самая нязьменная рэч у сусьвеце, пiша палiтолаг Павел Усаў.

Яна, "свядомасьць", як была ў нейкім замарожаным стане 20 год таму, так і засталася. Асабліва, калі гаворка вядзецца пра палітыка-культурныя каштоўнасьці: мова, дзяржава, геапалітычны выбар.

Ні падзеі 2020 году, ні маштабныя разгорнутыя рэпрэсіі 2020-2024 году, ні вайна 2022-2024 ніяк не кранаюць большасьці беларусаў. Есьць моцны псіхалагічны мур, фільтр які не дазваляе такім моцным гістарычным падзеям уплываць на працэсы мысьленьня.
Як можна пабачыць, беларусы ўсьцяж і мову расейскую як дзяржаўную хочуць, і саюз з Расеяй і кіраўніка моцнага.

Цікавы яшчэ такі парадокс (паводле апытаньняў), большасьць беларусаў лічаць сябе прыхільнікамі дэмакратыі, але разам з тым хочуць быць ў саюзе з Расеяй, ці адначасова ў саюзе з ЕС і Расеяй. То бок, пабачышы вайну, жудасны тэрор, які Масква сее ва Украіне, беларусы ўсьцяж прывязваюць свае арыентыры, у тым ліку палітычныя (дэмакратыю, свабоду, незалежнасьць), да Расеі? Магчыма большасьць грамадзян проста ігнаруе вайну? Яе для беларусаў не існуе? (Ці такое магчыма?)

Які можна зрабіць з гэтых "дасьледваньняў" выснову?

1. Беларусы з большага нічога не хочуць;

2. Агульная сітуацыя, якая склалася ў краіне большасьць задаваляе;

3. У 2020 годзе большасьць не хацела перамен, а хацела новага, мадэрнізаванага Лукашэнку, які б захаваў усе як есьць, ну можа "так як у Маскве" і жадаюць такога зараз, ды і не супраць старога;

4. Грамадская думка і сьветапогляд не зьмяняецца і цалкам ізаляваныя ад знешніх уплываў і падзей. Геапалітычныя землятрусы ніяк не ўплываюць на індывідуальныя і грамадскія арыентыры. Такі ледавіты перыяд працягласьцю ў 30 год;

Ну і самае галоўнае, калі карціна беларускага свьету выглядае менавіта так, то дзейнасьць ўсіх "дэмструктур", кабінетаў, офісаў проста неэфектыўна, бо ніяк не ўплываюць на фундаментальныя каштоўнасьць беларусаў і йх каштоўнасьці. Яны, беларусы, застаюцца ў палоне "расейскага міру".

Тады ўзьнікае іншая сэнсоўная выснова, якую зробіць любы заходні палітык. Калі вынік "апытаньняў" за подпісам Chatham House, менавіта такі, то навошта ўкладацца ў нейкія неэфектыўныя структуры, СМІ і г.д., калі сярэднястатыстычны беларус жадае моцнага дзяржаўніка-папуліста, які будзе размаўляць на панятным языке і далей інтэгравацца з Расеяй. Ці ў такім выпадку не лепей было б ізноў неяк перагрузіць адносіны з Лукашэнкам і перагарнуць старонку. Магчыма і падыходы літоўцаў маюць рацыю? Навошта дапамагаць беларусам, калі яны ўсьцяж глядзяць на Маскву?

У сваю чаргу, калі апісаць праўдзівую карціну сьвету ў Беларусі не магчыма, то навошта ствараць фіктыўныя канструкцыі, спекуляваць. Бо нават, калі нехта ставіцца да вынікаў "дасьладваньняў" скептычна, пры дапамозе СМІ, "аналітыкаў", "экспертаў" фарміруецца патрэбнае ўражаньне і эффект. Беларусы не хочуць грунтоўных перамен іх з большага усе задаваляе. Ці не будуць такія апытанкі, якія цяжка аб'ектыўна ацаніць, бо рэальна правесьці йх не магчыма, (проста для інтереса) выкарыстаны супраць беларусаў у інфармацыйнай вайне, якую вядуць супраць нас? Якая карысьць, якая мэта такой "псеўданавуковай" дзейнасьці?

1. Даецца дадатковы інструмент для маніпуляцый і інфармацыйнага ўплыву не на карысьць беларусаў. Стварэньне з беларусаў канфармістаў, арыентаваных на Расею;

2. Моцная дэматывацыя ўдзельнікаў дэмакратычнага руху (навошта ахвяры, дапамога, дзейнасьць калі беларусы такія "беларусы", не лепей жыць для сябе і сабой займацца, ну іх усіх);

3. Для самога грамадства ствараецца карціна, што ўнутры краіны нічога не меняецца, тады значна лепш, бясьпечна проста ўбудавацца ў новую рэчаіснасьць, зьмірыцца зь ей і працаваць на сістэму, дзеля сваіх дзяцей.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
социология
опросы
беларусь - россия
русский мир
социум
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ