TuTak

Самы вядомы сабака Беларусі ўрываецца ў YouTube і стварае кантэнт у Еўропе 

Такога ад шпіца дакладна ніхто не чакаў.

TuTak ex-press.by
0

Маленькі і крышку патрапаны шпіц паспяхова пакінуў Беларусь і цяпер з'яўляецца вядучым новага канала YouTube «Пол первого». Асцярожна, у яго востры нюх да займальных і яскравых людзей, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі, але працягваюць працаваць і рабіць жыццё цікавым. Некаторыя з іх увогуле будуюць Новую Беларусь.

Banner shpits1

Напэўна, вы заўважылі, што самы вядомы сабака Беларусі знік з экранаў тэлевізараў і даўно не збіраў ураджай, не катаўся ў вазочку, не ляжаў на стале і не хадзіў на хакей?  Аказалася, што ён рыхтаваўся да вельмі сур’ёзнай і складанай задачы. Нават мову чалавечую вывучыў, не тое што некаторыя. 

12 з паловай гадзін шпіц Чумка правёў у багажным аддзяленні аўтобуса Мінск-Варшава і нарэшце апынуўся ў Еўропе. Цяпер ён будзе «піліць» кантэнт. 

Энергічны і крэатыўны, на сваім @shpitskanal -е ён распавядае аб актыўным ладзе жыцця ў эміграцыі, любіць абмяркоўваць палітыку і эканоміку, раскрывае цікавыя факты і не баіцца задаваць няёмкія пытанні сваім знакамітым гасцям. Таксама вас чакае рубрыка «Гарачая лінія», у якой шпіц адказвае на актуальныя пытанні сваіх гледачоў і глядачак.

Вось што кажа сам Чумка на гэты конт:

— Я вырашыў, як гэта зараз папулярна, стварыць сваё ютуб-шоў «Пол первого». Назву падказалі ў адміністрацыі. Зараз усе ствараюць свае шоў — і жук, і жаба. Чым я горш? Я ж нармальны сабака. Ды і прыехаў я ў Еўропу ня проста так. А з вельмі важнай місіяй. Дамаўляцца. Бо людзі паміж сабой дамовіцца ня могуць. А калі людзі не могуць справіцца са сваімі абавязкамі, ім на дапамогу прыходзіць шпіц Чумка. Шпіцыяльны агент. Да таго ж я адзіны ў сям’і не пад санкцыямі. 

Дэбютны выпуск «Пол первого» выходзіць у сераду, 22 лістапада, а 12.30 (па беларускім часе). 

Першая госця Чумкі — дарадца офіса Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях — Крысціна Рыхтэр. З ёй шпіц размаўляе пра новыя пашпарты і рэформу беларускіх судоў, кампенсацыі пацярпелым ад рэжыма і ўмовы вяртання. Пафантазіравалі разам, якіх вядомых беларусаў трэба пасадзіць, а якіх — апраўдаць. 

Неўзабаве выйдзе выпуск з Мікітам Мелказёравым. 

Сачыце за каналам YouTube «Пол первого». Гэта будзе гаў-гаў!

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Как мошенники используют страх белорусов перед силовиками
Политика
«Они не могут по-другому»: Виталий Цыганков – зачем пропаганда раскручивает трагедию в Кракове
Новости Борисова
В Борисове пьяная женщина спровоцировала тройное ДТП по дороге на работу
Общество
Дожди придут вместе с потеплением, но в выходные снова похолодает. Какой будет погода 10-15 ноября
Общество
Класковский: Почему Лукашенко цепляется за коммунистический праздник
Общество
Трудовых мигрантов привяжут к областям, а студентам изменят правила подработки. Что предлагают власти Беларуси
В мире
Демократы в Конгрессе США готовят новый пакет военной помощи Украине на 15 долларов млрд, — Financial Times
Общество
Белоруску, которая вернулась из Литвы, посадили после публичного доноса
В мире
Пандемия COVID-19 ускорила биологическое старение подростков — ученые
В мире
В квартире мужчины, устроившего стрельбу в центре Кракова, нашли три тела — предположительно, это его родственники
ВСЕ НОВОСТИ