Общество

Доктар: Улады пераводзяць медыкаў на «ваеннае становішча»

Праз тры месяцы пачне дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб ахове здароўя», які падпісаў Лукашэнка.

Общество ex-press.by
0

Праз тры месяцы пачне дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб ахове здароўя», які падпісаў Лукашэнка.

Сярод асноўных новаўвядзенняў тэлеграм-канал «Белыя халаты» выдзяляе некалькі пунктаў, сярод іх – павелічэнне тэрміну праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры — з 2 да 5 гадоў (раней вучоба цягнулася два гады вочна і тры завочна для любых спецыяльнасцяў).

Адначасова ўводзіцца абавязковая адпрацоўка (не менш за 5 гадоў) для асобаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за сродкі рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў (па новых правілах, цяпер ардынатура будзе толькі бясплатнай — то бок бюджэтнай), у бюджэтнай арганізацыі аховы здароўя, якая накіравала іх у ардынатуру.

Калі доктар вырашыць сысці з ардынатуры або яго адлічаць, то цяпер яму давядзецца пакрываць выдаткі на вучобу, а калі па заканчэнні вучобы медык адмовіцца працаваць па размеркаванні ці не адпрацуе ўсяго тэрміну, то павінен заплаціць дзяржаве затраты на ягоную вучобу ў 2,5-кратным памеры.

Улады спрабуюць вырашыць праблему недахопу медыкаў, якая актуалізавалася пасля падзеяў 2020 года. Але ці можна такімі метадамі вырашыць парблему?

Пра магчымыя наступствы новай медыцынскай палітыкі журналіст BGmedia пагаварыў з доктарам Васілём Завадскім.

— Прычына прыняцця закона відавочная: нягледзячы на бравурную рыторыку ўладаў, сур’ёзная праблема з адтокам кадраў з медыцыны, асабліва высокакваліфікаваных медыкаў, з’яўляецца яе галаўным болем. Зразумела, што класныя спецыялісты заўсёды знойдуць сабе працу ў любой краіне свету, тым больш што некаторыя краіны палепшылі ўмовы для легалізацыі — ад пацверджання медыцынскіх дакументаў да працаўладкавання. Гэта рэакцыя ўладаў на сітуацыю з медыцынскімі кадрамі ў краіне.

— Ці можна ацаніць маштабы адтоку медыкаў з Беларусі пасля 2020 года?

— У адкрытым доступе перыядычна з’яўляюцца нават афіцыйныя лічбы; яны не адлюстроўваюць усёй глыбіні праблемы, але даюць прыкладнае ўяўленне пра яе маштабы. Давайце прама зараз загуглім: па стане на 23 чэрвеня рэспубліканскі банк вакансій меў патрэбу ў пяці тысячах урачоў. Гэта тое, што размешчана ў афіцыйных крыніцах, а значыць, сітуацыя яшчэ больш складаная.

— Дзяржава, прывязваючы доктара да сябе, спрабуе такім макарам зменшыць дэфіцыт кадраў?

— Я ў медыцынскай сферы ўжо 40 гадоў. І колькі памятаю сябе, у краіне заўсёды існавала праблема кадраў, як і пераможныя рэляцыі чыноўнікаў пра тое, што за год-два мы яе вырашым.

Але зараз сітуацыя ўскладняецца па зразумелых прычынах, пасля 2020 года яна істотна пагоршылася. Калі за дзясяткі гадоў не здолелі вырашыць гэтую праблему, нешта мне падказвае, што і цяперашнія метады не дадуць жаданага эфекту. Напэўна, трэба мяняць падыходы да медыцыны ў цэлым.

І рыторыка, і дзеянні чыноўнікаў нагадваюць элементы прыгоннага права; здаецца, прэс-служба Мінздароўя гэты ўказ пракаментавала так: «радзіме патрэбна — мусіш адпрацаваць». А гэта ўжо ваенная рыторыка: «родина-мать зовет, отдайте себя родине».

З іншага боку, чыноўнікі ўжо атаясамліваюць сябе з дзяржавай, яны ўжо прыватызавалі дзяржаву, увёўшы сур’ёзныя матэрыяльныя пакаранні для «адступнікаў», якія раней часу вырашаць змяніць месца працы. Забыліся, відаць, што падаткаплацельшчыкі ўжо аплацілі вучобу – не чыноўнікі. Больш за тое, чыноўнікі ператварыліся ў паноў: вы абавязаныя, а мы будзем рашаць — дазволіць вам ці забараніць. Між тым менавіта чыноўнікі — наёмныя работнікі, і па здаровай логіцы менавіта яны мусяць служыць людзям….

Праблему трэба вырашаць, але яе трэба вырашаць з пазітыўнай, а не негатыўнай матывацыяй: не карамі прыцягваць людзей да павышэння кваліфікацыі, а пазітыўнай матывацыяй. Зараз для медыкаў дзейнічае толькі кнут — пернікаў няма.

Асабіста мяне прымушае задумацца яшчэ адзін аспект справы. Возьмем пералік спецыяльнасцяў, па якіх немагчыма працаваць без таго, каб не закончыць ардынатуру: напрыклад, кардыяхірург, нейрахірург… Здавалася б, лагічна. Але калі паглыбіцца ў праблему, то такі падыход мяне здзіўляе. Існуюць даследаванні, якія паказваюць, што граматны падыход да кардыялагічнай тэрапіі дае эфект не горшы, чым кардыяхірургія. Глядзіце: калі тэрапеўт дасягае не горшага выніку, чым кардыяхірург, то чаму ён пазбаўляецца даплат, якія будзе атрымліваць кардыяхірург за высокатэхналагічныя аперацыі? Нават не медыкі ведаюць: лепш дасягнуць эфекту тэрапеўтычным лячэннем, а ўмяшальніцтва хірурга — гэта крайняя мера. Не хачу прыніжаць ролю хірурга, ні ў якім выпадку, проста тлумачу сітуацыю на прыкладзе. Глядзіце: пры адсутнасці эфектыўнага пазаведамаснага кантролю за працай (у іх існуе матывацыя да павелічэння актыўнасці: больш аперацый — большы заробак) хірургі будуць працаваць на знос. Мы трохі адхіліся ад тэмы, але яе таксама трэба браць пад увагу, калі хочам рашыць праблему комплексна. Зараз гэтую праблему (недахопу медыцынскіх кадраў) спрабуюць рашыць пажарнымі метадамі: вось прынялі закон, а што далей будзе – паглядзім. Выглядае, што праблема не вывучаная дасканала, а спрабуюць затыкаць дзіркі падобнага роду ўказамі.

— Мэта закона — закрыць кадравыя дзіркі. А да чаго ён насамрэч можа прывесці?

— Перш за ўсё гэты закон прывядзе да зніжэння кваліфікацыі медыкаў. Добра адукаваныя, разумныя ўрачы не адзін раз падумаюць: паступаць ці не паступаць у ардынатуру? Можа, лепш адразу паехаць за мяжу і там паступіць?

Не думаю, што конкурс у медыцынскія ўстановы знізіцца. Увогуле існуе вялікая праблема, што на платнае навучанне ідуць абітурыенты не з самым высокім балам; мэтавае навучанне таксама дазваляе абітурыентам з невысокай падрыхтоўкай ісці ў медыцыну. Чалавек, які плаціць за сваё навучанне, уяўляе каштоўнасць для вну: нават тых студэнтаў, хто не спраўляецца з вучобай, не адлічваюць, а проста цягнуць, бо яны плацяць грошы. У выніку такая адукацыя зніжае ўзровень падрыхтоўкі. Гэта датычыць не толькі медыкаў, але і іншых спецыялістаў. То бок, у медычныя вну пойдуць людзі, якія ў сярэдняй школе паказвалі не самыя лепшыя дасягненні.

Больш за тое, знізіцца матывацыя для паступлення ў клінічную ардынатуру. Дапусцім, урач працуе ў рэгіёне, мае пасаду і не збіраецца нікуды з’язджаць, — чаму б і не пайсці ў ардынатуру? А той, хто мае нейкія планы на пошук лепшага месца працы, адмовіцца ад ардынатуры. Немагчыма зрабіць абавязковай для ўсіх клінічную ардынатуру. Баюся, што па спецыяльнасцях, для якіх клінічная ардынатура абавязковая, дзяржава можа сутыкнуцца з недахопам такіх спецыялістаў.

Карацей кажучы, вынік не будзе такі пазітыўны, на які разлічваюць чыноўнікі ад медыцыны.

bgmedia.site

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
василий завадский
диктатура
медики
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ