Общество

«Камісія па ўцекачах» паведаміла, што даравала яшчэ двум беларусам і дазваляе ім вярнуцца

Паседжаньне адбылося пад старшынствам генэральнага пракурора Андрэя Шведа.

Общество www.svaboda.org
0

Генпракуратура паведаміла пра чарговае паседжаньне «камісіі па разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў», перадае Свабода.

Паседжаньне адбылося пад старшынствам генэральнага пракурора Андрэя Шведа. Апрача сілавікоў, у камісію ўваходзяць адыёзныя прапагандысты.

Сайт Генпракуратуры паведамляе пра два станоўчыя рашэньні, прынятыя камісіяй:

«Напрыклад, з улікам зьвестак аб асобе адной заяўніцы, характару ўчыненага злачынства камісія прызнала мэтазгоднасьць замены ў дачыненьні да яе меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту на мякчэйшую. У пададзеным звароце яна прывяла зьвесткі аб шчырым раскаяньні, гатоўнасьці прынесьці публічныя прабачэньні і пакрыць шкоду. Шчыра жадае вярнуцца на Радзіму да сям’і, малалетняй дачкі і састарэлых бацькоў, якія маюць патрэбу ў яе клопаце і дапамозе».

У другім выпадку заяўнік нібыта «ўказаў, што баіцца вяртацца на Радзіму праз тое, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, дваровых сходах, вывешваў бел-чырвона-белыя палотнішчы, выказваў недавер да вынікаў выбараў.

«Пераасэнсаваўшы тое, што адбывалася, і свае дзеяньні, гатовы несьці адказнасьць і выконваць Канстытуцыю, законы сваёй краіны. Камісіяй падрыхтаваны адказ аб адсутнасьці ў дачыненьні да заяўніка пачатага адміністрацыйнага працэсу аб правапарушэньнях, узбуджанай крымінальнай справы і іншых адпаведных неспрыяльных наступстваў», — сьцьвярджае Генпракуратура.

  • Камісія была створаная ўказам Лукашэнкі 6 лютага 2023 году і прадугледжвае, што звароты грамадзянаў могуць быць накіраваныя да 31 сьнежня 2023 году.
  • Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернецца ў камісію, павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, раскаяцца, публічна выбачыцца і пакрыць прычыненую шкоду.
  • У траўні паведамлялася, што камісія пачала таксама разглядаць і «магчымасьць вяртаньня да прафэсійнай дзейнасьці асобных спартоўцаў на запыт адпаведных фэдэрацыяў».
  • У красавіку генпракурор Андрэй Швед заявіў, што за два месяцы камісія па вяртаньні атрымала 56 заяваў, аднак у ліпені «Кібэрпартызаны» паведамілі, што ў камісію паступіла толькі 16 заяваў.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ