Культура

«Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было». Як у сеціве адрэагавалі на прысуд Тоr Band

Беларуская ўлада нічым не адрозьніваецца ад самых бязьлітасных рэжымаў у гісторыі чалавецтва. Гэта дзікуны, якія ўмеюць толькі гвалтаваць і разумеюць толькі мову гвалту.

Культура www.svaboda.org
0

Прысуд музыкам з гурту Tor Band выклікаў рэзананс у сацыяльных сетках, піша Свабода. Тром рагачоўскім музыкам прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў калёніі. Вядомыя і шараговыя беларускія карыстальнікі актыўна камэнтавалі выракі.

Tor band

Лявон Вольскі назваў тэрміны за песьні жахлівымі.

«Менавіта за песьні — за музыку і тэкст. Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было. Неабходна знайсьці ўсіх, хто спрычынены да гэтага прысуду. Ня проста судзьдзю з пракурорам, а, напрыклад, чалавека-шрубку, які рабіў літаратурную экспэртызу тэкстаў песень. Ці асобаў, якія ініцыявалі крымінальную справу. Усіх, хто меў дачыненьне да гэтага. Цётачка з дому культуры, што напісала данос — як ёй, нармальна сьпіцца пасьля таго, як яна даведалася пра 9 гадоў?»

Музычны журналіст Аляксандар Чарнуха напісаў, што музыкаў судзілі па «абсалютна абсурдных прычынах» і нагадаў, што падчас абвяшчэньня прысуду бубнач Tor Band нават ня змог стаяць на мыліцах — такі дрэнны ў яго стан.

«Усе вы добра ведаеце гісторыю Камбоджы і рэжыму чырвоных кхмераў. Дык вось да таго, як да ўлады прыйшоў крывавы Пол Пот, у краіне квітнеў вельмі цікавы і аўтэнтычны камбаджыйскі рок. Там былі свае супэрзоркі, свая сцэна і вельмі вялікая аўдыторыя. Калі пачаліся рэпрэсіі, амаль усе гэтыя зоркі (як і іншыя дзеячы культуры) былі забітыя. Куль у краіне не хапала, таму забівалі іх матыкамі. Гучыць жорстка?

Але вось маё пытаньне. Што больш жорстка і крыважэрна? Забіць чалавека матыкай ці даць яму памерці ў сырой камэры ад прабадной язвы? Хутка зьнішчыць яго ці назіраць з усьмешкай за ягонымі пакутамі? У мяне няма адказу на гэтае пытаньне. Затое ёсьць усьведамленьне таго, што беларуская ўлада нічым не адрозьніваецца ад самых бязьлітасных рэжымаў у гісторыі чалавецтва. Гэта дзікуны, якія ўмеюць толькі гвалтаваць і разумеюць толькі мову гвалту. Дрымучыя, помсьлівыя істоты, якія баяцца нават песень. Няхай гэтыя песьні працягваюць гучаць, сьвінцом заліваюць вушы катаў, робяць іх жыцьцё невыносным. Каб яны адчувалі тое, што і людзі, якіх яны зьнішчаюць».

Бабруйская журналістка Ірына Купцэвіч, якая вымушаная працаваць цяпер за мяжой, напісала:

«Хлопцы не хацелі зьяжджаць. Дакладней, яны ня думалі зьяжджаць, бо не лічылі, што іх могуць пасадзіць. Я ведаю, што ў іх (прынамсі, у кагосьці зь іх) былі візы, яны езьдзілі за мяжу і ўсё ж вярталіся дадому, верачы, што, ну, міліцыя працягне хадзіць правяраць, калупаць мазгі, але нічога болей не пагражае».

Андрэй Шарэнда:

Іван Бардашэвіч:

Vit Belarus:

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ