Лидер демократических сил Беларуси Светлана Тихановская обратилась в этот день к украинцам, заявив в своем видео, что гордится теми белорусами, которые сражаются за свободу Украины.
— Незалежнасць — гэта шчасце жыць на сваёй тэрыторыі ды размаўляць на сваёй роднай мове.
Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у сэрцы. Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду — натхняе ўвесь свет.
Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы. Ганаруся палком Каліноўскага і нашымі ваярамі-добраахвотнікамі, якія здзяйсняюць подзвіг за подзвігам. Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі Гаюн». Медыкамі, што ратуюць жыцці. Ганаруся ўсімі вольнымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскую армію і набліжаюць перамогу Украіны.
Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну — абавязкова панясуць адказнасць.
Дарагія ўкраінцы, жадаю вам сустрэць наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне.
Напомним, 24 августа Украина отмечает День независимости. А полтора года назад, 24 февраля 2022 года, Россия начала полномасштабную войну против Украины.
Добро пожаловать в реальность!