Общество

КДБ атрымае неабмежаваны доступ да тэлефоннай базы абанентаў і ўсяго інтэрнэт-трафіка

Дакумент набудзе сілу 22 студзеня 2023 года і прадугледжвае тэхнічныя патрабаванні да баз дадзеных, аўтаматызаваных сістэм ды іншага абсталявання.

Общество ex-press.by
0

Сумесная пастанова пад нумарам 1/1 з’явілася на нацыянальным інтэрнэт-партале, яе падпісалі кіраўнікі наглядных ведамстваў – Іван Церцель і Андрэй Паўлючэнка, паведамляе БАЖ.

На дваццаці старонках тэксту пералічваюцца асноўныя навацыі, якія закрануць галіну дзеля “забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў” у інтарэсах спецслужбаў. 

У прыватнасці, ліцэнзаваныя пастаўшчыкі на патрабаванне адпаведных органаў мусяць беспярэчна забяспечыць доступ да базаў дадзеных і аўтаматызаваных сістэм аператараў электрасувязі, якія змяшчаюць інфармацыю пра абанентаў і карыстальнікаў інтэрнет-рэсурсаў, а таксама пра аказаныя паслугі і праграмна-тэхнічным сродкі, якія для гэтага выкарыстоўваліся.

Прапісваецца абавязковасць узаемадзеяння аператараў электрасувязі з “кампетэнтнымі органамі”, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, упаўнаважанымі падраздзяленнямі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце і Камітэта дзяржбяспекі, а таксама доступ гэтых падраздзяленняў да баз дадзеных і аўтаматызаваных сістэм пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Акрамя таго, у патрабаваннях сілавікоў пералічаныя віды кантролю, якія павінны забяспечваць “сродкі аператыўны вышуковых мерапрыемстваў” на лініях тэлефоннай сувязі, а таксама вызначаныя звесткі, якія перадаюцца ў межах статыстычнага і поўнага кантролю.

Напрыклад, пры кантролі месцазнаходжання ў выдалены пункт павінны перадавацца дадзеныя аб базавай станцыі, якая абслугоўвае зададзенага карыстальніка мабільнай сувязі.

Пры гэтым у актыўным стане падаецца інфармацыя пра лакацыю абаненцкай прылады, а ў пасіўным — аб месцы знаходжання тэхнічнага прыставання ў межах працэдуры Location Update (не радзей чым раз у гадзіну пры ўмове ўключанай прылады).

Дакладна гэтак жа вызначаюцца патрабаванні да тэхнічных сродкаў і спосабаў перадачы дадзеных пры забеспячэнні доступу ў інтэрнэт. Пастановай таксама вызначаныя параметры запытаў інфармацыі з базаў дадзеных аператараў сувязі і патрабаванні да часу пошуку па іх.

Летась у верасні Аператыўна-аналітычны цэнтр выдаў пастанову, якой упарадкуецца працэдура блакавання непажаданых сайтаў. Калі раней пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг правяралі спіс абмежаванага доступу раз на суткі, то цяпер мусяць рабіць гэта кожныя тры гадзіны на працягу дня.

Дакументам, у прыватнасці, вызначана, што цяпер спіс абмежаванага доступу — туды ўносяцца ўсе інтэрнэт-рэсурсы, якія трапілі пад абмежаванні — могуць “фільтраваць” не толькі Міністэрства сувязі, Міністэрства інфармацыі, КДБ, МУС, КДК ды іншыя сілавікі, але і ўладальнікі навінавых агрэгатараў.

Іншымі словамі, згодна з пастановай, істотна скарачаецца час рэагавання на прызнаных кампетентнымі органамі рознага кшталту “экстрэмістаў”.

Так, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг — правайдэры і мабільныя аператары — абавязаныя на працягу чатырох гадзін ад моманту ўключэння ў спіс "забароненых” абмежаваць доступ да канкрэтнага інтэрнэт-рэсурсу. Калі дагэтуль правяраць базу можна было раз на суткі, то цяпер неабходна гэта рабіць кожныя тры гадзіны.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ