Яшчэ нядаўна жарты пра Беларусь, якая «стаіць на бульбе», здаваліся смешнымі. Але калі кошт кілаграма дасягае больш за 2,5 рубля, а мясцовыя крамы прапануюць расійскую бульбу танней за беларускую, смех змяняецца пытаннямі. Чытачы EX-PRESS.BY падзяліліся сваімі назіраннямі.
Максім:
— Калісьці я смяяўся з жартаў пра тое, што Беларусь «стаіць на бульбе», як іншыя краіны — на нафце. Але цяпер пачынаю сумнявацца. Сёння ў краме ўбачыў цэннік: 2,10 рубля за кілаграм. Пры гэтым па тэлевізары паказваюць прылаўкі, заваленыя бульбай — значыць, дэфіцыту няма. Тады чаму кошт расце? А яшчэ бывае, што бульба даражэйшая за яблыкі — як такое магчыма? Ці калі ў краме яна такая, што мая мама кажа: «Свінням даваць...» — як гэта наогул магчыма ў Беларусі?
Андрей:
— Моя бабушка, когда слышит новости о проверках стратегических запасов, ворчит: «Так и до талонов дойдем». Мы смеемся, что у «ябатек» «кругом враги», но что-то тревожно. В прошлом году картошка стоила 1,20, а сейчас уже 2 рубля, и никто не может объяснить, почему.
Татьяна:
— В «Соседях» красивая и мытая за 2,79 рубля за кило. В «Евроопте» не очень красивая, но дешевле: 1,08 рубля. Производители беларусские и там, и там.
Вольга:
— У студзені я купіла бульбу па 1,50 рубля. У лютым — па 1,80. У сакавіку — ужо 2,40. Мама кажа, што гэта сезонныя ваганні, але хоць забі, не памятаю, каб бульба калісьці так даражэла.
Нина:
— Живу в Жодино, но работаю в Минске, поэтому часто сравниваю цены. В нашем магазине картошка по 2,20 рубля, но в супермаркете рядом с работой нашла по 1,80. Взяла ее — она чище, меньше гниет. И она из России. Получается, завозить дешевле, чем выращивать у себя?
Юра:
— Еще недавно я бы в это не поверил, но теперь уже ничему не удивляюсь. В стране, где картофель — символ, поднятие цен на него может стать последней каплей. Посмотрим, что же останется для народа...
Марина:
— Я, калі чую фразу: «Бульба — другі хлеб», думаю: нешта гэты «хлеб» даражэе хутчэй за звычайны. У краме жанчына перад мной доўга разглядала цэннік, а потым сказала касіру: «Бульбу не бяру». Відаць, для яе гэта задорага. Мы прывыклі думаць, што бульба — гэта самае даступнае, а цяпер даводзіцца выбіраць: узяць кілаграм ці лепш купіць пачак макарон.
Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!