Опрос EX-PRESS.BY показал, что беларусы знают много примет: нельзя выносить мусор после захода солнца, передавать что-то через порог, пугать грибы в лесу ножиком, собирать крошки со стола. Читатели рассказали, мешают или помогают им эти суеверия в жизни.
Света:
— У меня дома веник перевернутый стоит, чтобы деньги не выметались... После захода солнца мусор не выношу. И муж тоже запрещает выносить. Через порог ничего не передаю. Когда возвращаюсь домой, если что-то забыла, то в зеркало смотрю обязательно.
Алексей:
— Когда я прихожу в лес за грибами, я говорю им: какие вы все хорошенькие, покажитесь мне, пожалуйста. А когда срезаю гриб, нож убираю в карман, чтобы остальные не боялись. Никогда еще из леса не пришел без грибов.
Iнна:
— Чорны кот. Аднойчы шла ў школу, дык кот перабег перад самым ганкам. Атрымала кол за паводзiны. А вучылася я добра. Заўсёды, калi бачыла ката, абходзiла за шмат крокаў. Калi ў маладосцi ехалi на машыне з мужам, як толькi перабягаў дарогу гэты звер, то прабiвалася кола, цi яшчэ што.
Аднойчы я сабе сказала: «Стоп! Не будуць мной камандаваць нейкiя прыметы». Больш нiводнай не веру. I смела зрабiла крок насустрач чорнаму кату. Была некая малая непрыемнасць, але я сказала сабе, што гэта супадзенне. Цяпер я ўжо ведаю пра мышленне. Пра што думаем, тое i прыцягваем да сябе.
Наталля:
— Як новы год правядзеш, так і год пройдзе. Вось ужо дурасць наша. Бо асноўная задача — паесці шмат у гэты дзень.
Марына:
— Мне на вяселле маім 30 год назад параілі стаць на нагу маладому — быццам, будзеш запраўляць ім. Не захацела. А мой казаў, што каб наступіла, дык адразу пайшоў бы далей і міма мяне.
Вольга:
— Я не замарочваюся, а муж мой — часам. Праз парог не перадае, вяртаецца — у люстэрка глядзіць, калі ілбамі стукнемся ці выпадкова на нагу адзін аднаму наступім, то трэба зноў спецыяльна зрабіць гэта яшчэ раз, каб не пасварыцца. А яшчэ з нажа нельга есці.
Была смешная гісторыя, калі дачка была малая і вельмі балбатлівая. Мы збіраліся некуды і заўважылі ў яе адарваны гузік. Муж на хаду стаў прышываць, а па прыкметах — на чалавеку нельга, бо нешта там будзе, тады ён другі гузік загадаў Марусі ў вуснах трымаць. А яна напалохалася, што бацька ёй рот зашые, каб не балбатала.
Вераніка:
— Нельга торбу ставіць на стол — грошай не будзе, нельга рукой дробкі са стала збіраць, таксама грошай на хлеб не будзе. Пра птушку і яе какі ўсе ведаюць: будзе шчасце, калі яны на цябе пападуць. І пра тое, што левая рука чэшацца к грашыма, а правая — к сустрэчы.
Але ж маці толькі тыя прыкметы дбала, якія нябожчыка датычацца. Нельга прасціну класці на ложак споднім бокам, толькі асабовым, бо споднім толькі ў труну нябожчыку кладуць. Нельга стаяць на парозе, бо толькі труну там можна ставіць. Нельга ісці наперад нябожчыка з хаты, нельга дарогу пераходзіць перад пахавальнай працэсіяй.
Лера:
— Прынцыпова лічу ўсе прыкметы хернёй. Але баюся спалохаць ката — чакаю, каб перабег дарогу. Таксама калі бачу бабу з вядром, вяртаюся. Падчас ікоты вылічваю, хто мяне ўспамінае. Карацей, усё роўна звяртаю ўвагу.
А в какие приметы верите вы? Пишите: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!