По традиции EX-PRESS.BY попросил своих читателей написать письмо Деду Морозу и загадать самые заветные желания. Писем пришло неожиданно много, сегодня публикуем первую часть новогодних желаний.
Девочка Наташа, 50 годиков:
«Дедушка Мороз! Прошу тебя подарить мне Свободу для моей страны, Беларуси. Чтобы не было уголовных статей за инакомыслие, чтобы можно было без опасения высказывать свое мнение, чтобы каждого человека ценили и уважали.
Чтобы почти полмиллиона понавыехавших вернулись домой и строили свою жизнь в своей стране, без страха и с любовью к Родине.
Я знаю, что прошу так много, но именно в это время и случаются чудеса».
.
Ягор:
— Па-першае, я хачу, каб усе мае родныя былі жывыя і здаровыя.
Па-другое, каб хучэй скончылася вайна ва Ўкраіне.
Трэцце — хачу жыць у Вольнай Беларусі.
І няхай у мяне заўседы будзе магчымасць вандраваць — матэрыяльная і тэрытарыяльная.
Сергей:
— Мне было 5 лет. В тот Новый год мои родители впервые пригласили Деда Мороза домой. Я верил в него, но внимание моего ушло на его... туфли. Это меня расстроило, потому что настоящий Дед Мороз ходит в валенках. Но я все же хочу верить в особенный дух праздника. 2024 год, надеюсь, принесет что-то доброе и счастливое в нашу жизнь. Пусть уйдут Пу и Лу... И пусть наступит мир и облегчение.
Iнна:
— Каб усе таты былі са сваімі дзеткамі. Мне балюча глядзець, якія ўкраінцы добрыя да жывёл. Якія яны таленты... і на фронце! Як іх сустракаюць у сем'ях і як іх праводзяць у апошні шлях... на каленях. Каб не было вайны і каб сквапныя дыктатары зніклі. Каб былі мір і ўзаемаразуменне. Такое жадаюць шмат людзей.
Майя:
— Сёння ў краме дзяўчынка гадоў 8-9 разлічвалася за навагодні дождж. Парадавала, вельмі! Бо гэты дождж быў белы, яго было больш, і яшчэ трошкі дажджу чырвонага колеру. Я адразу зразумела — добрая дзяўчынка, і у яе добрыя бацькі. І я падумала, што вельмі-вельмі хачу, каб у новым годзе і ўсё жыццё ў гэтай дзяўчынкі ўсё было так, як марыць яна і яе бацькі...
Вольга:
— За апошнія тры гады я стала баяцца Новага году. Бо кожны год быў складаней за апошні. Столькі іспытаў я нават за ўсё жыццё не атрымлівала. А мне, на жаль, не 20. Але, нягледзячы на ўсе перашкоды, наступаючы Новы год я буду сустракаць са сваёй сям'ёй і сябрамі. Шкада, што ў іншай краіне.
Чаго ўсім зычу? Веры. Я разумею, як цяжка верыць тым, хто застаўся ў Беларусі. Калі бачыш адну толькі цемру і няма аніякай надзеі...
Я вам кажу — яна ёсць. НАДЗЕЯ. Мы ўсё робім дзеля Перамогі. І яна будзе! Дапамажыце нам. Захавайце веру.
І хай здзейсніцца жаданне! Адно для ўсіх)
Хотите написать письмо Деду Морозу? Мы на связи: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!