Фірменны магазін «Світанак» у Асіповічах стаў яскравым прыкладам «абмежаванай зручнасці» і крыніцай гумару, піша газета «Асіповіцкі край». Асартымент задаволіць любога пакупніка: зойдзеш — вочы разбягаюцца. Аднак паміж стойкамі з адзеннем нельга прайсці, каб не зачапіць тавар; вешалкі з адзеннем забіты колькі мажліва; пакуль дастанеш рэч, якая цікавіць, скінеш тую, што побач. Ды яшчэ і да касіра не дабрацца, бо цесна.
Журналiст пiша, што перад святамi ў магазіне былi знiшкi. І вось перад пакупнікамi «намаляваўся» квэст: падлога перад вешалкамі застаўлена цюкамі вышэй за калена. Каб дабрацца да тавару, неабходна пераступіць-пералезці гэтую перашкоду, бо адцягнуць амаль непад’ёмныя цюкі ўбок слабаму полу немагчыма:
— Тым, хто прайшоў «першы ўзровень», прапануецца вызначыцца з неабходным па колеры тканіны, якая выглядае з шэрагаў шчыльна спрасаванага адзення. Потым паспрабаваць выцягнуць рэч, якая зацікавіла, і адначасова не скінуць на падлогу тыя, што вісяць побач. Выцягнулі, паглядзелі — не падыходзіць. Адчуваеце ўсю насычанасць расчаравання?
Калісьці раёнка ўжо крытыкавала нязручнае размяшчэнне тавару ў магазіне. Дырэктар філіяла № 2 ААТ «Світанак» Вольга Марчанкова тады расказала пра планы перанесці фірменны магазін на большыя плошчы. Прайшло амаль два гады.
Добро пожаловать в реальность!