Новости Жодино

«Беларусы свецяць на ўвесь свет». Жыхарка Жодзіна атрымала ліст ад Паўла Севярынца

«Спадзяюся запрасіць Вас на прэзентацыю маіх кнігаў у Жодзіне», — напiсаў палiтык.

Новости Жодино ex-press.by
0

«Я і мае сябры адпраўляем лісты ў турмы — там зараз многа добрых, адважных людзей, якіх вельмі хочацца падтрымаць. Але так здараецца, што і ад іх мы атрымліваем натхненне. Глядзіце, які ліст я дастала са скрыні, ён ад Паўла Севярынца!», — написала EX-PRESS.BY жыхарка Жодзіна.

«Прывітанне, дарагая Юлія!

Вялікі дзякуй Вам за ліст, добрыя словы, увагу да «Люблю Беларусь», салідарнасць і шчырае сэрца.

У Бібліі расказваецца пра прарока Ілію, які ў часы жорсткага ганення ўцёк у пустыню і маліўся Богу: «Госпадзе, адзін я застаўся з тваіх людзей і маёй душы паўсюль шукаюць. Ен быў у адчаі. А Бог адказаў яму, што засталося яшчэ сем тысячаў, якія не схілілі сваіх каленяў перад Ваалам. Ілія атрымаў умацаванне і перамог жрацоў Ваалавых, увесь народ радаваўся.

А ў Беларусі ў Бога нашмат больш людзей. Так што — час ідзе і ен працуе на нас. Краіна непазнавальна змянілася за некалькі месяцаў. Беларусы свецяць на ўвесь свет.

Калі дасць Бог і ўсе будзе добра, спадзяюся запрасіць Вас на прэзентацыю маіх кнігаў у Жодзіне.

Не перажывайце. Народ сотні гадоў чакаў свабоды, незалежнасці, справядлівасці і лепшыя беларусы ахвяравалі жыццямі дзеля гэтага ва ўсі эпохі і марылі бачыць усе гэта, што сення ўбачылі мы з вамі.

Трымайцеся. Бадзерага настрою, здароўя і вялікай ласкі Божай вам і вашай сям'і».

Павел, 8.ХІІ.2020

List1

List2

Павел Севярынец — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак, кожная — за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Таксама ў Паўла Севярынца на той час засталіся неадбытымі 30 сутак арышту за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Міжнародная арганізацыя «Amnesty International» прызнала яго вязнем сумлення. Меркавалася, што ён выйдзе на волю 21 жніўня, па адбыцці 75 сутак. Але са Следчага камітэту паведамілі, што ёсць падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, Павел Севярынец затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. 20 жніўня на палітвязня завялі крымінальную справу «за падрыхтоўку масавых беспарадкаў».

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ