У чацвер, 29 жнiуня, у Палацы культуры iм. М.Горкага ў Барысаве пакажуць камедыю «Адамавы жарты». Інсцэніроўка Тэатра беларускай драматургіі паводле твораў Францішка Аляхновіча і Леапольда Родзевіча.
Пра што спектакль
Саўка і Марыся — выдатныя муж і жонка — шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…
У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і жартаў.
Ролі выконваюць:
Саўка — Аляксандр Ніканенка,
Марыся — Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова,
Магрэта — Ганна Анісенка,
Чорт — Уладзіслаў Ноздрын.
Жанр: камедыя
Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка, сценаграфія: Юрый Саламонаў, харэаграфія: Вольга Скварцова.
Пачатак: 19:00
16+
Хочацца падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!