На мiнулым тыднi ў Барысаве адкрылі новую краму «Вожык». У канцэпцыі выкарыстоўваецца беларуская мова: вожык прамаўляе, што «прадукты побач», акцыi на тавары пазначаны на роднай мове, на аднаразовых пакетах таксама значыцца слова «вожык».
Гэта даволі нечаканая падзея, таму мы таксама звярнулi на гэта ўвагу.
Крама належыць кампанii «ЮнiСтор Груп», якая з'яўляецца ўладальнікам сеткі магазінаў «7 пятніц» i сеткa «UNISTORE опт & розніца».
Як кажуць на сайце, да «Вожыка» прыходзіць за якаснымi прадуктамi па «некалючых коштах». Там вы знойдзеце мясныя вырабы, малочныя прадукты, садавіну, гародніну, хлеб, прысмакі і бакалейныя тавары. А таксама напоі з розных краін, корм для жывёл, бытавую хімію і тавары для дома.
Хочаце даслаць навіну? Пішыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!