Новости Борисова

Лявон Вольскі: «У гэтай дзяржаве, як ні мадэрнізуй, колькі ні інвэстуй, атрымліваецца фірмовы ватны гук піяніна "Беларусь"»

Як на барысаўскай «піянінке» спрабавалі правесці мадэрнізацыю, і што ў выніку з гэтага атрымалася.

У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся» на budzma.org Лявон Вольскі распавядае, як калісьці даўно, яшчэ ў часы, калі РБ была адносна адкрытая да ўсялякіх заходніх прапановаў, на адным беларускім прадпрыемстве спрабавалі правесці мадэрнізацыю, і што ў выніку з гэтага атрымалася. Высновы, трэба сказаць, не дужа вясёлыя, але ж Лявон падае іх, як звычайна, дасціпна, актуальна і з гумарам.

Інвэстыцыйны дэсант з Брытаніі

Ёсьць у Барысаве такая фабрыка, якая выпускае піяніна. Піяніна «Беларусь». За савецкім часам у кожнай культурнай сям’і меўся гэты інструмэнт. Выглядаў ён досыць някепска, а вось гучаў... Як бы папулярна растлумачыць?.. Вось гэта тое самае, што вы слухаеце гук нармальнага фартэп’яна, толькі вушы ў вас пры гэтым затыкнутыя ватай — прыкладна так гучала піяніна «Беларусь».

Прыйшлі новыя часы. Пачаліся размовы пра ўсякія самаакупнасьці і мадэрнізацыі. І акурат у Барысаў на вышэйзгаданую фабрыку прыяжджае інвэстыцыйны дэсант з Брытаніі — беларус Алесь, які даўно ўжо жыве ў The UK і за час знаходжаньня там зрабіўся мільянэрам, і ягоны кампаньён Джым.

У пэрспэктыве — самаакупнасьць, мадэрнізацыя

Заходзяць яны такія ў кабінэт дырэктара і — адразу да справы. А дырэктар выглядае на цалкам адэкватнага (хоць і ўзрост пачцівы, і ўсе прыкметы намэнклятурнага алькагалізму на твары) — уважліва слухае, хітае галавою. А вядзецца ў размове пра тое, што вось мы, брытанскія бізнэсоўцы, гатовыя тут, на базе вашай фабрыкі, зрабіць супольнае прадпрыемства.

Канкурэнтназдольнае. Будзем прадаваць піяніна па ўсім сьвеце. У пэрспэктыве — пачнем вырабляць і раялі.

Дырэктару йдэя, нібыта, падабаецца. А як жа ж — самаакупнасьць, мадэрнізацыя!

— Што ад нас патрабуецца? — пытае.

— Для пачатку — дробязь, — адказваюць заморскія госьці. — Мы пракансультаваліся з адмыслоўцамі, усё пралічылі. Вось вам спэцыфікацыя і чарцяжы. Паводле гэтага зрабіце, калі ласка, новы мадэрнізаваны інструмэнт. Усе матар’ялы выкарыстоўвайце свае, а тыя дэталі, што трэба замяніць, мы вам прывезьлі. А потым, калі вынік задаволіць нашых экспэртаў, наладзім масавую вытворчасьць. Ок?

— І ўсяго толькі?! — узрадаваўся дырэктар. — Ок, ок! Можа быць, па 50 каньячку за ўдалы старт нашае супрацы?

Прайшоў нейкі час, і брытанскія інвэстары зноўку наведалі барысаўскую фабрыку. Паглядзець — як справіліся з пастаўленай задачай беларускія калегі. І вось — стаіць прыгожы інструмэнт, бліскае лякаваным дрэвам і залатым надпісам «Беларусь». Экспэрт націскае клявішу. І — замест мадэрнізаванага крышталёва чыстага, празрыстага і насычанага тону — гучыць фірмовы (той, што з ватай у вушах) барысаўскі.

Пачалі разьбірацца — чаму так, хто вінаваты? Дырэктар кажа: «Разьбяромся, каго трэба пакараем, усё пераробім, абяцаю!». Ну, ангельцы супакоіліся амаль, гавораць, праз пару месяцаў зноў прыедзем, спадзяемся на станоўчыя вынікі.

— І нават не сумнявайцеся, — запэўніў дырэктар. — Зробім усё найлепшым чынам. Можа быць, па 50 за працяг нашае супрацы?

І прыяжджалі яны і другі, і трэці раз, а «мадэрнізаваны» інструмэнт усё адно гучаў фірмовым ватным тонам.

«Што вам, сваёй Англіі мала?»

На чацьверты раз дырэктар яшчэ да экспэртнага праслухоўваньня завёў іх у кабінэт і гаворыць:

— Слухайце, чаго вы цягаецеся да мяне? Што вам, сваёй Англіі мала? Едзьце дахаты і не кампастуйце мне мазгі! Мне да пэнсіі паўтара году засталося. Я хачу спакойна, без усялякіх вашых гэтых інвэстыцыяў ды мадэрнізацыяў, адпрацаваць — і — да пабачэньня! Мне гэтыя прыгоды тут не патрэбныя. Выпускалі сваю прадукцыю і будзем выпускаць. Бяз вашых парадаў і ўсяго гэтага. Да пабачэньня, бывайце!

Па 50 гэтым разам, зрэшты, не прапанаваў.

Фірмовы ватны гук піяніна «Беларусь»

Гэта рэальная гісторыя, калі што. Праўда, адбывалася яна даўно, яшчэ ў часы, калі РБ была адносна адкрытая да ўсялякіх заходніх прапановаў.

Я да таго, што ў гэтай дзяржаве — як ні мадэрнізуй, колькі ні інвэстуй — атрымліваецца фірмовы ватны гук піяніна «Беларусь».

Хацелі зьняць кіно, а атрымалася «На іншым беразе».

Хацелі напісаць песьню, а выйшла «Белорусская жена» ці то, наогул, якісьці гімн МВД.

Хацелі зьляпіць прапагандыста, а атрымаўся Грыша.

Хацелі выпускаць газэту, а атрымалі «Мінскую праўду».

Хацелі сучасную архітэктуру, а атрымаўся «дом Чыжа».

Хацелі зрабіць праваахоўныя органы, а атрымаліся амоны з губазікамі.

Хацелі выгадаваць эстрадных выканаўцаў — і вось вам, калі ласка! — сёстры Грузьдзевы.

Таму ня трэба самападманвацца наконт мадэрнізацыі гэтае дзяржавы. Што ні прапаноўвай, колькі ні мадэрнізуй, атрымаеш піяніна «Беларусь» з фірмовым ватным гукам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
-Барысаў
фабрыка
мадэрнізацыя
піяніна «Беларусь»
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ