Новости Борисова

«Здавалі пластыкавыя бутэлькі, мылі машыны». У галандскіх школах збіраюць грошы на машыны хуткай дапамогі для Ўкраіны

Больш за 5 тысяч еўра сабралі на машыны для пацярпелых дзяцей.

Новости Борисова ex-press.by
0

У Нідэрландах збіраюць грошы на машыны хуткай дапамогі ад галандскіх дзяцей. У пятніцу, 8 красавіка, валанцёры прывезлі рэальныя машыны да школ. Дзецям далі магчымасць палазіць па іх, наляпіць налепкі, пакінуць свае малюнкі.

Праект распачаўся дзякуючы Наталлі, якая даволі актыўна камунікуе з настаўнікамі і дырэктарам адной школы ў Амстэрдаме. Яе дзеці вучацца ў галандскай школе.

— Вучні ў школе самі пачалі збіраць грошы для нашага фонда на машыну, — распавядае EX-PRESS.BY беларус Змiцер Жалезнічэнка, валанцёр арганізацыi «Ветразі свабоды». — Прапанавалі дзецям збіраць грошы на машыны. Гэта прыгожы і бачны ўнёсак, гэта дакладна людзям дапаможа.

Hut1

Я думаю, што мы можам прапанаваць некалькім школам далучыцца, такім чынам сабраць на адну ці нават на некалькі машын. Гэта будуць машыны ад дзяцей. Яны паедуць у дзіцячы шпіталь.

Hut3

Дзве школы прынялі ўдзел у першай акцыі — гэта школа ў Амстэрдаме і яшчэ школа з горада Харлем каля Амстэрдама.

— Дзеці былі ў захапленні. Яны былі ўдзячныя, што ім прапанавалі ў такім удзельнічаць, — кажа Зміцер.

Hut2

Дзецi распавядалі, што здавалі пластыкавыя бутэлькі ў крамах (за кожную атрымлівалі па 25 цэнтаў), мылі машыны. У вынiку сабралі больш за 7 тысяч еўра.

Hut5

— Ёсць цікавасць ад іншых школ. Будзем рабіць больш мерапрыемстваў, больш школ прыцягваць і зрабіць машыну, якая будзе рэальна набытая за гэтыя грошы. Там будзе усё патрэбнае абсталяванне, а таксама вельмі прыгожыя малюнкi і сцікеры на бартах, каб было бачна, што яна рэльна ад дзяцей. Машын паедзе ў дзіцячы шпіталь i будзе выкарыстоўвацца, каб лячыць дзяцей, — распавядае валанцёр.

Валанцёры фонда «Ветразі свабоды» набываюць і дастаўляюць ва Украіну медыцынскія і іншыя спецыялізаваныя аўтамабілі, а таксама медыцынскую і гуманітарную дапамогу. Родам валанцёры з розных краін, большасць зараз жыве ў Нідэрландах, Бельгіі і Нямеччыне.

Hut4

Хто жадае дапамагчы: 

https://zeilenvanvrijheid.nl/

Пошта: info@zeilenvanvrijheid.nl

Арганізацыя ўжо адправіла ва Ўкраіну 26 машын хуткай дапамогі, напоўненыя гуманітарнай дапамогай.

Янка Смелая, фотаздымкі і відэа Змiтра Жалезнічэнкі
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ