Новости Борисова

Вядомыя пiсьменнiк i паэтка паразмаўлялi з барысаўчанамi пра малую радзіму

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч разам з паэткай Юліяй Цімафеевай выступілі ў Барысаве.

Новости Борисова ex-press.by
0

Для паэткі Юліі Цімафеевай малая радзіма — гэта пра боль і страту, для пісьменніка Альгерда Бахарэвіча — пра свабоду і небяспеку. Пра што яшчэ даведаліся барысаўчане на творчай сустрэчы, чытайце далей. 

Паводле апытаньня інтэрнэт-сайту «Новая Эўропа», Бахарэвіч быў названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 году, ён увайшоў у спіс дзесяці самых паспяховых беларускіх пісьменьнікаў, складзены парталам tut.by.

Юлія Цімафеева перакладае з ангельскай, нямецкай, польскай, гішпанскай, французскай і інш. 

22 студзеня EX-PRESS.BY трапіў на прэзентацыю кніг беларускіх аўтараў у Цэнтральнай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева.

Esxmm3oaa8g  

Беларуская літаратарка, паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева з’ўляецца адной з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Johqmrf8ngk

На сустрэчы з чытачамі яна прачытала некалькі вершаў са зборніку «Цырк». Дарэчы, у бліжэйшы час Юлія будзе прэзентаваць яго ў Германіі:

— Я пяснярка малой радзімы, нарадзілася нават не ў горадзе, а ў невялікай вёсцы на мяжы з Украінай, якая цяпер знаходзіцца ў зоне адчужэння. Пасля Чарнобыльскай катастрофы мае бацькі пераехалі ў іншую вёску. Людзі прыязджаюць на могілкі, ставяць кветкі, даглядаюць. могілкі — гэта самае жывое, што там ёсць. Гэта месца сустрэчы тых, хто з’ехаў. Для Беларусі Чарнобыль — гэта траўма, пра якую амаль не гавораць, а мы сёння пагаворым.

Юлія прачытала вершы пра чарнобыльскую вёску і новую вёску, куды сям’я пераехала.

Ёсць мовы, якімі мы не можам гаварыць. Гэта нашы ўнутраныя мовы. Якія нельга перакласці на мову, на якой мы размаўляем. Пра гэты адчай Юлія прачытала верш «Адмоўнасць».

Lpm3fj4m6lw

Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў раман «Сабакі Эўропы», з якой стаў лаўрэатам прэміі «Кніга году — 2018» і трапіў у шорт-ліст прэміі «Большая книга». Госць напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Мае дзевяностыя».

Пра свае 90-ыя ў Шабанах і распавёў пісьменнік на сустрэчы ў Барысаве:

Кніга чытаецца лёгка, асабліва тым, хто жыў у той перыяд. Калі маладосць выпала на 90-я, то яна была крышку іншая, чым цяпер. Тым, каму зараз 15-20, таксама было б цікава прачытаць пра гэты час, параўнаць сваю маладосць і маладосць таго пакалення. У кнізе я шчыра расказаў пра тое, чым займаўся ў 90-ыя, як пачыналася беларуская незалежнасць, як выглядала сталіца ў тыя не спакойныя, але вельмі свабодныя часы, пра беднасць.

Усе былі вельмі разгубленыя: і міліцыя, ўлады, і простыя людзі. Ніхто не ведаў, як жыць, а маё пакаленне сустрэла гэта з радасцю. Такі настрой паспрабаваў перадаць у кнізе. У тыя гады я вучыўся ва ўніверсітэце імя Максіма Танка, граў у рок-гурце, пісаў вершы, зрэдку ночыў дома, пачаў курыць. Дзякуй богу, не меў дачынення да наркотыкаў. З 90-х выйшаў чыстым, здаровым і маладым.

Ys6mtzldys8

Зараз калі кажуць пра той перыяд, прыгадваюць рынкі, кіёскі. Тады мы апраналіся на вулічных рынках. Стаіш на марозе на картонцы, прыкрывашся картонкай і выбіраеш джынсы. Чамусьці ўзгадваюцца толькі такія рэчы, мала хто хоча капаць глыбей. Я тлумачу, ў чым слодыч і небяспека гэтай настальгіі, і людзі тады былі большымі авантурыстамі. 

Zmieht9ssbm

Усе жадаючыя набылі кнігі Альгерда Бахарэвіча і Юліі Цімафеевай, атрымалі аўтографы.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
культура
паэзія
Бібліятэка імя І. Х. Каладзеева
прэзентацыя
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ