Новости Борисова

Тры бясплатныя сустрэчы ў Барысаве, якія нельга прапусціць 22 студзеня

EX-PRESS.BY даведаўся, якія госці завітаюць у наш горад.

Новости Борисова ex-press.by
0

Ужо ў гэту сераду, 22 студзеня, адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай, перакладчыцай Юляй Цімафеевай, а таксама канцэрт «Па старонках старадаўняга вяселля» Івана Кірчука, лідара этна-трыа «Троіца».

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юля Цімафеева выступяць у Цэнтральнай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева.

Mpdaydqex3o

Пра Альгерда Бахарэвіча

Лаўрэат прэміі «Залатая літара» — 2015 за кнігу «Ніякай літасьці Альгерду Б.».

Лаўрэат прэміі «Кніга году — 2015» за раман «Дзеці Аліндаркі».

Лаўрэат прэміі «Кніга году — 2018» за раман «Сабакі Эўропы».

Ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў».

Паводле апытаньня інтэрнэт-сайту «Новая Эўропа», Бахарэвіч быў названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 году.

Тройчы атрымліваў другую прэмію Ежы Гедройца і аднойчы — трэцюю. Другой прэміяй былі ўганараваныя: «Малая Мэдычная Энцыкляпэдыя Бахарэвіча», зборнік эсэ «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» і раман «Белая муха, забойца мужчын».

У 2015 годзе раман «Дзеці Аліндаркі» атрымаў трэцяе месца ў прэміі імя Ежы Гедройца.

Стыпэндыят IHAG (Грац, Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтру, фонду Гайнрыха Бёля, Балтыйскага цэнтру пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вісьбю. Атрымаў стыпэндыю Institut Francais (Centre International de Recollets) на 2016 год. У 2018 годзе атрымаў стыпэндыю Literarisches Colloqium Berlin.

Увайшоў у спіс дзесяці самых паспяховых беларускіх пісьменьнікаў, складзены парталам tut.by.

Шорт-ліст прэміі «Большая книга» з раманам «Сабакі Эўропы», які выйшаў у маскоўскім выдавецтве «Время» ў аўтарскім перакладзе на рускую мову.

Пра Юлію Цімафееву

Беларуская літаратарка, паэтка, перакладчыца.

Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Жыве ў Менску.

Атрымала 3-е месца на Міжнародным жаночым слэме ў Мінску (2012).

Пераможца конкурсу Саюза беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў «Экслібрыс» (2012) у намінацыі проза.

Шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча (2014) у намінацыі паэзія са зборнікам паэзіі «Кніга памылак».

Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2015) у намінацыі паэзія за падборку перакладаў у зборніку «Кніга памылак».

Прэмія «Дэбют» у катэгорыі мастацкі пераклад за кнігу Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ганнай Комар і Наталляй Бінкевіч).

Пачатак сустрэчы а 15:00.

Уваход вольны.

Xwi0tuufnsq

Канцэрт «Па старонках старадаўняга вяселля» Івана Кірчука, лідара этна-трыа «Троіца», дацэнта кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва БДПУ ім. М. Танка, адбудзецца на курсах беларускай мовы «Мова нанова» ў Ірландскім пабе.

Музыка ўжо двойчы наведваў Барысаў. Так, 5 снежня ён паказаў монаспектакль «Дарожка мая…». Гэта аўтарская праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці.

Пачатак сустрэчы а 19:00.

Уваход вольны.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысай
літаратура
бібліятэка
мова нанова
Ірландскі паб
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
Культура
«Много снималось великолепных фильмов про тех же лесорубов». Глава Минкульта пообещал прорывное беларусское кино
Общество
21-летнюю девушку из Барановичей судят по четырем политическим статьям
Новости Борисова
С борисовчан, которые вовремя не отплатили штрафы ГАИ, взыскали 4 700 рублей
Новости Борисова
В городском парке Борисова начали строить ротонду за 30 000 долларов. Видео
TuTak
«В Беларуси я проектировал заводы, а в Латвии начал с разнорабочего на стройке». Удалось ли беларусам в эмиграции сохранить профессию
ВСЕ НОВОСТИ