Новости Борисова

Ураджэнец Барысава стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі

Так адзначана кніга вершаў Аляксандра Быкава «Барысаўскі тракт».

Новости Борисова ex-press.by
0

Учора, 5 верасня, у Капылі ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі. Сярод шасці адзначаных прэміяй літаратараў Міншчыны быў і наш зямляк паэт Аляксандр Быкаў.

Абласны конкурс праводзіцца з 2007 года. За гэты час яго лаўрэатамі сталi 36 пісьменнікаў і паэтаў Мінскай вобласці. Аляксандру Быкаву прэмія была прысуджана ў намінацыі «Паэма» за кнігу вершаў «Барысаўскі тракт».

Паэт нарадзіўся ў Барысаве, тут скончыў сярэднюю школу №11, пачынаў сваю працоўную біяграфію трактарыстам на адным з прамысловых прадпрыемстваў гораду. Адначасова пісаў вершы на рускай мове, якія друкаваліся ў раённай газеце «Камуністычная праца». Яго літаратурную адоранасць заўважылі і запрасілі на працу ў шматтыражную газету заводу БАТЭ. Аляксандр паступіў на завочны факультэт журналістыкі БДУ і паспяхова абараніў дыплом.

Некаторы час працаваў карэспандэнтам у барысаўскай раённай газеце, а потым пераехаў у Мядзел, дзе амаль тры дзесяцігоддзі ўзначальваў аддзел эканомікі мясцовай газеты «Нарачанская зара».

У Мядзеле Аляксандр Быкаў стаў пісаць на беларускай мове. Зварот да родных вытокаў зрабіў вельмі станоўчы ўплыў на яго творчасць. Вершы сталі больш глыбокімі, яркімі і філасофскімі, і таму адразу прыцягнулі ўвагу крытыкі і сапраўдных аматараў паэзіі. 

%d0%91%d1%8b%d0%ba%d0%be%d0%b2
Аляксандр Быкаў на здымку другі з правага боку. Фота МЛЫН.BY

У 2014 годзе наш зямляк быў адзначаны прэстыжнай рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» за кнігу вершаў «За межы круга». І вось новая заслужаная ўзнагарода.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
ВСЕ НОВОСТИ