Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькi.
Рыхтуецца кніга, па якой праходзіць першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.
Выдавецтва «Галіяфы» пачало падрыхтоўку новай кнігі Кірыла Стаселькі «Пімкі». З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на яе выданне праз «Талаку» — платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва. На платформе «Талака» кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.
Непасрэдна перад пачаткам кампаніі аўтар запусціў рэаліці, у якім апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст таксама распавядае пра выдавецкія этапы і тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу.
Кірыл Стаселька распавёў EX-PRESS.BY пра новую кнігу і яе асаблівасці:
— У адрозненні ад маіх папярэдніх тэкстаў, гэтая кніга моцна грунтуецца на беларускай гісторыі і міфалогіі, а таксама адметная сваёй мовай, структурай, спосабам апісання ды стылям. «Пімкі» — кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў «глыбіннага» чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.
Больш падрабязна: https://www.talaka.org/projects/3477/about
Добро пожаловать в реальность!