Новости Борисова

«Тое, што здавалася раней немагчымым, сёння адбываецца ў рэчаіснасці». Кiрыл Стаселька i Купалаўцы зрабілі праект пра вайну, адзіноту і абсурд

EX-PRESS.BY пагутарыў з аўтарам твораў i акторамi, што агучваюць праект «Малус».

Новости Борисова ex-press.by
0

Праект мастацкіх падкаст-пастановак з удзелам актораў супольнасці Купалаўцаў «Малус» рэалізуецца па апавяданнях пісьменніка з Барысава Кірыла Стаселькi. Яны былі натхнёныя апошнімі падзеямі ў краіне і адлюўтроуваюць іх праз мастацкую прызму. У сваіх тэкстах аўтар звяртаецца да тэмаў улады і яе праяваў, вайны, абсурду, адзіноты, пошуку ўласных кропак апоры і шмат іншых. Пастаноўкі будуць выходзіць на ўсіх буйных падкаст-рэсурсах.

Кірыл Стаселька: «Калі пачаў слухаць першыя запісы, было ўражанне, што насамрэч знаходжуся ў Купалаўскім тэатры»

Пiсьменнiк i навуковец Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускiх пiсьменнiкаў і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

Публікаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці». Кніга Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіла адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. Кнігі аўтара уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку крамы oz.by. Кнiга «Пімкi» пабачыла свет у 2020 годзе. Пасля па ёй быў запiсаны падкаст.

Photo 2022 04 07 13 30 25

Кірыл Стаселька. Фота з асабістага архіва героя.

Кiрыл Стаселька распавёў EX-PRESS.BY пра новы творчы праект:

— Казаць, тлумачыць, пераасэнсоўваць тое, што адбываецца ў Беларусі, безумоўна, варта шмат, рознымі спосабамі і ў розных фарматах. Асабіста я спрабую зрабіць гэта праз мастацкую форму. Сюжэты некаторых маіх апавяданняў атрымліваюцца цяпер такімі ж абсурднымі, як і падзеі навокал.

На пытанне, чым адметны новы праект, Кiрыл адказвае:

— Новы літаратурны праект уяўляе сабой серыю пастановак. Яны будуць выходзіць у фармаце падкаста, але ў адрозненні ад падкаста «Пімкі», тут будуць сапраўдныя пастаноўкі на некалькі галасоў. Атрымліваецца сапраўды вельмі файна. За гэта вялікі дзякуй Купалаўцам і асобна Крысціне Дробыш. Калі пачаў слухаць першыя запісы, было ўражанне, што насамрэч знаходжуся ў Купалаўскім тэатры. Выдатна! Першыя выпускі ўжо гатовыя, але працэс запісаў працягваецца.

По меркаванню Кірыла Стаселькі, беларуская кніга і раней з’яўлялася ў Беларусі не ў самых спрыяльных умовах. Цяпер умовы яшчэ больш пагоршыліся: назіраецца нястача матэрыялаў і сыравіны ў друкарках, выдавецтвы сутыкаюцца ўсё з новымі складанасцямі, звяртацца ў замежныя друкаркі стала немагчымым:

– Не кажучы, што кошты растуць штодня, а чытачы ўсё менш магчымасцей маюць набываць папяровую кнігу. Ды тое — толькі пачатак. Існаванне незалежнага беларускага кнігадрукавання пад пагрозай. Менавіта таму трэба шукаць новыя фарматы і рашэнні для літаратурных твораў, культурніцкіх прадуктаў, каб аўтары ды чытачы і надалей змаглі захаваць сваю сувязь, а культурніцкі працэс працягваўся.

Гэтыя тэксты яшчэ не выходзілі кнігай, а таму з большасцю з іх можна будзе ўпершыню пазнаёміцца толькі ў такім фармаце. Тэмы розныя, але вельмі шмат атрымалася пра ўладу (не ў палітычным ці ўжо паўсядзённым для многіх з нас сэнсе, а больш глыбокім), таксама апавяданні пра вайну, абсурд, адзіноту, пошукі ўласных кропак апоры і шмат іншае. Ёсць і такія, дзе нават адсутнічаюць жывыя істоты. Карацей, мусіць быць цікава.

Ужо выйшлi дзве пастаноўкi, Кірыл заклікае падпісвацца, каб не прапусціць новыя. Падпісвацца і слухаць можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, а таксама Яндэкс і YouTube.

Photo 2022 04 07 13 30 22

Кірыл Стаселька. Фота з асабістага архіва героя.

— Тое, што, падавалася, бывае толькі ў сюжэтах фільмаў, здавалася раней немагчымым, фантастычным, неверагодным, сёння адбываецца ў рэчаіснасці. Каб асэнсаваць усё гэта, не дастаткова адных толькі аналітычных артыкулаў ці палітычных лозунгаў. Творчыя фарматы — адны з тых, якія дапамагаюць глядзець глыбей, фундаментальней, а не толькі ў зрэзе бягучай сітуацыі, — падкрэслiва пiсьменнiк.

Будзе вельмі прыемна, калі зможаце напісаць мне пра свае ўражанні. Таксама заклікаю запрасіць сяброў падпісацца ці падтрымаць гэты файны (даруйце за сціпласць) праект іншым чынам. Буду вельмі ўдзячны, усіх абдымаю! – дадае Кiрыл.

Крысціна Дробыш: «Цяпер для мяне акурат той час, калі гэты боль у стадыі, калі я магу нешта пераасэнсоўваць»

Першую пастаноўку «Малус» агучылі акторы-купалаўцы: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш і Міхась Зуй. У наступных будуць удзельнічаць і іншыя.

У жніўні 2020 года калектыў акадэмічнага тэатра публічна асудзіў падтасоўку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах і жах, якi ўчынілі сілавыя структуры. У сувязі з гэтым генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка быў звольнены. У знак салідарнасці 58 акцёраў падалі заяву аб сыходзе, нашы героi былі ў іх ліку.

Крысціна Дробыш, aктрыса тэатра і кіно скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, працавала ў Купалаўскім тэатры з 2013 года. Адна з 36 акцёраў і акторак, звольненых з Купалаўскага тэатра за сваю грамадзянскую пазіцыю. Прафесiйнa займаецца агучваннем. Да 2020 года працавала з некалькімі студыямi і на розных праектах. Паміж рэпетыцыямі 4 дні на тыдзень у сярэднім праводзіла на студыях. Агучвала «Кінаконга», праект «Кніжны воз» i iншыя.

Photo 2022 04 07 08 05 53

Крысціна Дробыш. Фота з асабістага архіва гераіні

— Гэта складана назваць працай, але можа ў гэтым і ёсць сэнс, калі гэта не штосьці цяжкае, калi ты пераадольваеш сябе кожны дзень. Бо гэта прыносіць кайф і мне, і тым, хто гэтым займаецца побач са мной. Я называю гэта сваёй камандай, я іх каманда. Мы ствараем гэта разам. Падабаецца, што акрамя падкастаў у нас ёсць праект «Кніжны воз», яму 1,5 гады. Яго мы на энтузіазме зрабілі пасля жніўня 2020 года. Сабраліся аднадумцамі, запісалі каля 30 кніг.

Крысціна кажа, што любiць працаваць голасам, гэта нават больш падабаецца, чым граць на сцэне.

— Гэта цудоўна. Можаш прыехаць у студыю ў піжаме, заварыць гарбаткі або кавы, сесці і распавядаць, рабіць, што заўгодна, цябе ўсё роўна ніхто не бачыць. Твой інструмент — голас. Вось шукаць у гэтым разнастайнасці — вельмі цікава. Потым я ўжо дарасла, што стала дапамагаць камусьці запісваць.

Я ўдзячная майму сансэю Алесю Навіцкаму, журналісту i перакладчыку, які некалькі гадоў вучыў мяне. Таму вырашыла, што было б добра запісаць кнігі не маім голасам. Мы ўсе робім памылкі, бо не можаш стопрацэнтаў сачыць за гісторыяй і граць, сачыць за маўленнем. Лепей, калі ёсць трэцяе вуха, якое слухае цябе. Часам не заўважаеш проста смешных памылак. Так я выйшла на рэдактара, потым нарадзілася рэжысёрская ідэя запісаць адну кнігу. Мне гэта падабаецца.

Я маю, што сказаць гэтым усё, мне падабаецца працаваць з гукам. Мне вельмі падабаецца плаваць у гэтай тэме, шукаць, памыляцца, не памыляцца, выпраўляць. Я гэта люблю, i вакол крутая каманда.

Важна тое, што гэта беларуская мова, якую чарговы раз знішчаюць, забараняюць, забіваюць, спрабуюць зрабіць “саацечественнікамi” тых, хто не валодае беларускай мовай.

Для мяне важны момант — пакінуць пасля сябе хоць нешта важнае, а не проста падыхаць паветрам на гэтым свеце цягам 60-80 гадоў. Калі я магу гэта зрабіць, буду гэта рабіць.

Мае першыя грунтоўныя праекты пачаліся з кніг для дзетак таксама не выпадкова. Усё фарміруюцца з дзяцінства. Калі мой сын, слухаючы казкі на ноч, якія чытае матуля, раптам паставіў на паўзу і пераказаў на беларускай мове, як яно там было, я плакала і разумела, што гэта не дарма. Такіх дзяцей, як вызначылася, многа. Нават калі яны вырастуць і не будуць размаўляць цалкам на беларускай мове, досвед застанецца ў галаве. Гэта вельмі важна для мяне.

Чаму выбралі мяне — не ведаю. Кірыл сам запрапанаваў. У нас было супрацоўніцтва да падкаста. Першае, што мы запicaлі, — была кніга «Пімкі». Дарэчы, яна даступная на аплікацыі «Кніжны воз». Калі пазнаёміліся, зразумела глыбіню і почарк аўтара. Гэта не проста кніжка, гэта нешта, да чаго будзе яшчэ дадавацца матэрыял.

Photo 2022 04 07 08 05 54

Крысціна Дробыш. Фота з асабістага архіва гераіні

Акторку зачапілі гісторыі, часам яна не дачытвае да канца, каб пакінуць сабе месца для манёўру:

— Нажывую ў студыі даганяю, што адбылося. Адны з любімых — «Малус» і «Сцяна Брафстура». Яны мяне ўразілі.

Калі адкрываеш гэту сумясь міфалогіі, ужо не разумееш, гэта сапраўды міфалогія, было ці не было, пераплятаецца настолькі вечнае з сучасным. Накладваецца на беларускія рэаліі, якія не адбалелі, і здаецца, шмат гадоў не адбаляць.

Цяпер для мяне акурат той час, калі гэты боль у стадыі, калі я магу нешта пераасэнсоўваць. Гэта адзін са спосабаў пераасэнсоўваць, што адбылося і працягвае адбывацца. Яно не скончылася, а толькі набірае абароты, яшчэ не вядома, праўда, у які бок.

Я раю слухаць увесь беларускамоўны кантэнт, які існуе. Для мяне — гэта мэта гаварыць па-беларуску, ствараць па-беларуску, пісаць па-беларуску, рабіць усё, каб ад беларускай мовы засталіся не толькі кніжкі 30-х гадоў і 250 экземпляраў моўных аўтараў. Я за тое, каб рабіць беларускую мову цікавай.

«Гэты мастацкі твор цалкам трапляе ў мяне, маю душу, трапляе ў маю грамадзянскую пазіцыю»

Андрэй Дробыш, aкцёр драматычнага тэатра і кіно, у 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы. У 2011 годзе сыграў сваю першую дэбютную ролю ў фільме «Навігатар». Потым здымаўся ў кіно як акцёр другога плана, меў эпізадычныя ролі. Купалавец, удзельнік амаль кожнага праекту Купалаўцаў. Апошняя прэм'ера — «Запіскі афіцэра чырвонай арміі». Ён сыграў галоўную ролю Мішкі Зубава.

Photo 2022 04 06 11 57 02

Андрэй Дробыш. Фота з асабістага архіва героя

— Вельмі цікавы праект, ён мне вельмі падабаецца. Гэта вельмі прыемная частка нашай прафесіі — гукавое напісання вобразу і матэрыялу. Яно вельмі цікава асабіста для мяне, таму мне было вельмі камфортна, хацеў бы працягваць такую працу. Гэта вельмі сучасна адгукаецца ў нашых сэрцах і думках.

Раю кожнаму праслухаць дадзены падкаст. Мне здаецца, там усё зразумела, пра што і чаму. Але кожны можа для сябе нешта сваё пабачыць там. Мяне выбралі, таму што падыйшоў тэмбр голасу.

Мне камфортна працаваць з калегамі. Гэта ўсё маё, мая сям’я. Мы адчуваем адно аднаго, нам проста і камфортна працаваць разам. Слухайце нас, сачыце за намі, калі ласка, мы працуем для вас.

Для мяне гэты мастацкі твор вельмі важны, вельмі цікавы, ён цалкам трапляе ў мяне, маю душу, трапляе ў маю грамадзянскую пазіцыю, кранае мяне, як творцу. На мой погляд, гэта цалкам пераклікаецца з сучаснасцю, што для мяне выключна важна. Важна толькі тое, наколькі той ці іншы твор трапляе ў таго ці іншага чалавека. Ён вельмі кранае, балючы. На мой погляд, вельмі сучасна. Больш-менш разумны чалавек зразумее.

Як можна сказаць, пра што гэты твор? А пра што твор Оруэлла «1984»?

Пра тыранію, талітарызм, дыктатуру, пра тое, што адзін чалавек спрабуе змагацца супраць нейкай сістэмы: унутрынай ці знешняй, ці супраць грамадства, якое стала маналітам гэтай сiстэмы, не хоча з яе выходзіць і гэтак далей. Шмат напісана і сказана на гэту тэму. Я з усімі згодны. Гэта ўсё балюча, усё кранае, усё гэта сучасна, таму мы гэта робім, я не магу маўчаць пра гэта. Як мастак павінен пра гэта казаць, што я і мае калегі робім.

Кожны, хто гэта пачуе, усё зразумее. Для мяне сімвалічны апошнія два гады, і ўсё, што ў іх адбываецца: і Украіна, і Беларусь. У той жа час гэта было прадказальна. Беларусы пра гэта крычалі 1,5-2 гады таму. Зараз назiраем тое, пра што мы казалі раней. Сімвалічна зараз усё навокал.

Дарэчы, мы калі запісвалі ў Львове, на студыі з украінскім гукарэжысерам, расійскія войскі стаялi пад Украінай. Мы пыталіся ў яго, як ён ставіцца да гэта, ці страшна, ці не, будзе вайна ці не, што будзе рабіць. Ён скептычна сказаў, што наўрадці сунуцца сюды, а калі сунуццца, — атрымаюць. Ён пойдзе змагацца.

Мы запісалі, з’ехалі, насамрэч так адбылося. Вось увесь сімвалізм.

Міхась Зуй: «Беларусам няма чаго сароміцца, прынамсі тым, хто змагаўся за праўду, за чалавечыя каштоўнасці, адстойваў гэта»

Міхась Зуй, акцёр тэатра і кіно, блогер. З 2002 па 2020 год Міхаіл служыў у Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы. За 18 гадоў на тэатральных падмостках акцёр віртуозна сыграў шмат роляў. Толькі ў 100-м сезоне — у «Рэвізоры», «Радзіва Прудок», «Шляхціцы Завальні...», «Пінскай шляхце» ды іншых. Міхаіл з'яўляецца блогерам і адным з заснавальнікаў ютуб-канала «ЧынЧынЧэнэл».

Photo 2022 04 07 21 13 07

Міхась Зуй. Фота з асабістага архіва героя

Жонка Мiхася Алена Зуй-Вайцяхоўская, актрыса Маладзёжнага тэатра, знялася ў нашумелым кліпе «Шчучыншчына».

— Мне падабаецца магчымасць папрацаваць з Купалаўцамі. Па-першае, адчуваю роднасць і заўсёды такую радасць, калі выдаецца магчымасць гэта зрабіць. Па-другое, мяне самога вабіць ідэя падкастаў, прынамсі беларускамоўных. Я сам з цікавасцю слухаю ix. Было цікава далучыцца да таго, што я і сам бы слухаў.

Я быў побач у Львове, пад рукою, напэўна, таму мне прапанавалі далучыцца да праекта. У мяне не вельмі вялікі досвед у начыткі тэкстаў, але як змог, зрабіў.

Адчуванні былі выдатныя, менавіта таму што гэта было як сустрэць родных людзей, і з імі штосьці зрабіць. Было прыемна.

Сама гісторыя вельмі пераклікаецца з усім, што адбваецца ў нас. У апавяданні «Малус» абвінавачваецца дрэва, яно падаецца суду, спаленню. Дрэва — адно з самых безабаронных істот у свеце. Цяжка ўявіць, каб дрэва камусьці зрабіла шкоду. Такія ж людзі безабаронныя ў нашай краіне, якія не толькі не робяць шкоду, але і прыносяць карысць, як тоe ж дрэва. Іх судзяць, асуджаюць і ламаюць ім жыцці.

Калі параўноўваць з дрэвам, пад ім чалавек можа схавацца ад сонца ці ад дажджу. Яно можа стаць домам. У Беларусі таксама шмат людзей, якія дапамагаюць іншым, і за гэта яны несправядліва асуджаныя. Думаю, у гэтага падкаста добрая будучыня, бо там добрая аўтарская мова, цікавыя гісторыі, метафарычныя, часам не звыклыя. Хто любіць беларускую мову, сучаснае беларускае мастацтва, хто цікавіцца лёсам Купалаўцаў, таму падкаст будзе цікавы.

Я зараз не ў Беларусі, мне хочацца пажадаць сілаў тым, хто застаўся ў Беларусі, і тым, хто з’ехаў. Гэта розныя выпрабаванні. Іх трэба перажываць. Беларусам няма чаго сароміцца, прынамсі тым, хто змагаўся за праўду, за чалавечыя каштоўнасці, адстойваў гэта, хто супраць гэтай вар’яцкай вайны і такого вар’яцкага гвалту, які ў нас у краіне дагэтуль пануе. За гэтымі беларусамі праўда і перамога.

Падкасты ўжо даступныя: Google Podcasts, Apple PodcastsSpotify, Аnchor, Сastbox, ЯндэксYouTube.

Яна Смелая, фота з архіва герояў публікацыі
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
Стаселька
литература
власть
война
подкасты
купаловцы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ