Новости Борисова

Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць Купалаўцы

Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька з Барысава.

Новости Борисова ex-press.by
0

Як такое магчыма ў сучасным свеце? Што такое ўлада? На што яшчэ гатовы чалавек? Падобныя пытанні, як і самі падзеі апошніх гадоў у Беларусі намагаюцца пераасэнсаваць аўтары праекту «Малус» пры дапамозе мастацкіх апавяданняў.

Праект «Малус» з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод автораў Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.

20230109 143302 %281%29
Аўтары праекта.

Першы выпуск новага сезону «Зорка, якая не ззяе», ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках:

YouTube, Google Podcasts, Apple Podcasts, Яндэкс, Аnchor, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic і Breaker.

Даведка

Пiсьменнiк i навуковец Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве, скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія» і магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. Публікаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».

Кніга Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіла адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. Кнігі аўтара уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку крамы oz.by. Кнiга «Пімкi» пабачыла свет у 2020 годзе. Пасля па ёй быў запiсаны падкаст.

— Тое, што, падавалася, бывае толькі ў сюжэтах фільмаў, здавалася раней немагчымым, фантастычным, неверагодным, сёння адбываецца ў рэчаіснасці. Каб асэнсаваць усё гэта, не дастаткова адных толькі аналітычных артыкулаў ці палітычных лозунгаў. Творчыя фарматы — адны з тых, якія дапамагаюць глядзець глыбей, фундаментальней, а не толькі ў зрэзе бягучай сітуацыі, — кажа пiсьменнiк.

Крысціна Дробыш, якая агучвае падкаст падкрэслівае:

— Цяпер для мяне акурат той час, калі гэты боль у стадыі, калі я магу нешта пераасэнсоўваць. Гэта адзін са спосабаў пераасэнсоўваць, што адбылося ў 2020-м і працягвае адбывацца. Яно не скончылася, а толькі набірае абароты. Важна тое, што гэта беларуская мова, якую чарговы раз знішчаюць, забараняюць, забіваюць, спрабуюць зрабіць «саацечественнікамi» тых, хто не валодае беларускай мовай.

Я раю слухаць увесь беларускамоўны кантэнт, які існуе. Для мяне — гэта мэта гаварыць па-беларуску, ствараць па-беларуску, пісаць па-беларуску, рабіць усё, каб ад беларускай мовы засталіся не толькі кніжкі 30-х гадоў і 250 экземпляраў моўных аўтараў. Я за тое, каб рабіць беларускую мову цікавай.

Каб не прапусціць новыя, можна падпісацца і слухаць на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, а таксама Яндэкс і YouTube.

EX-PRESS.BY, фото предоставлены героями
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
ВСЕ НОВОСТИ