Новости Борисова

Пісьменнік Кірыл Стаселька з Барысава стварыў настольную гульню з нечаканымі пытаннямі

На гэтыя пытанні варта было б адказаць і беларускім палітыкам.

Новости Борисова ex-press.by
0

З’явілася гульня пад назвай «52». У ёй сабраныя нечаканыя пытанні, якія дазваляюць лепш раскрыць чалавека. Гэтыя пытанні грунтуюцца на этычных дылемах, філасофскіх і псіхалагічных альтэрнатывах, ды каштоўнасным выбары. Аўтар праекта — пісьменнік, празаік, навуковец і грамадскі дзеяч Кірыл Стаселька, які нарадзіўся ў Барысаве.

Калі вы хочаце лепш зразумець сваіх сяброў і стаць з імі яшчэ бліжэй, калі вы хочаце лепш усведамляць самога сябе, то гэтая гульня акурат для вас. Граць у яе можна як у кампаніі, так і аднаму.

G2

Гульня пад назвай «52». Фота аўтара праекту.

Сам аўтар кажа наступнае пра гульню:

— Калі я ствараў гэтую гульню, то матываваўся двума аспектамі. З аднаго боку, гэта той тэмп жыцця, які сёння ёсць, і патрэба часам спыніцца і пры дапамозе нейкага першаснага інструмента зрабіць рэфлексію, падумаць пра сябе і сваё жыццё. Штодзённа гэта не выпадае, а трэба нейкая нагода, якая падштурхне падумаць пра сябе. З іншага боку, і гэта тычыцца тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, гэта таксама пытанне стрэсу, якасці жыцця, задаволенасці сваім жыццём, далейшых перспектыў.

G3

Гульня пад назвай «52». Фота аўтара праекту.

Беларус прызнаецца, што яму хацелася, каб гэтая гульня была нагодай задаць сабе такія пытанні:

— Ды ўвогуле для тых, хто ў Беларусі, задаць пытанне: што адбываецца ў тваім жыцці, куды яно рухаецца, якім чынам будзе рухацца далей. Хацелася, каб гэта гульня, з аднаго боку, была асабістым інструментам, і таму ў яе можна гуляць аднаму, але таксама яна можа быць і для кампаніі, тады гэта — інструмент лепш пазнаёміцца з сябрамі, блізкімі. Гэта адбываецца на падставе больш глыбокіх рэчаў, якія не ўсплываюць у звычайных размовах, якія толькі адчуваюцца. Гэта пытанні, якія проста так не спытаеш. А дзякуючы гэтай гульне, яны дапамогуць зразумець увогуле каштоўнасці, мэты, сэнсы, і тое, на якім падмурку гэта ўсё знаходзіцца.

G4

Гульня пад назвай «52». Фота аўтара праекту.

Стаселька лічыць, што адны і тыя ж людзі, нават якія вельмі блізка сябруюць, на адныя і тыя ж пытанні могуць адказваць цалкам супрацьлеглым чынам.

— Мне хочацца, каб гэтыя рэчы намацаліся, каб людзі адно аднога зразумелі, — кажа ён.

У адрозненні ад іншых гульняў яна можа быць і фанавай, вясёлай і цікавай, але гэта не першасны і абавязковы элемент:

— Гэта не значыць, што будзе весела і смешна. Гэта перш за ўсё такая інтымная рэч, блізкая. У той жа час гульня накіравана, калі мы кажам пра кампанію, на стварэнне атмасферы даверу, гэта нешта ўтульнае, закрытае, тое, што не выносіцца вонкі.

Даведайцеся падрабязнасці ў акаўнце гульні.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Стаселька
гульня
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ