Беларускіх аматараў літаратуры чакае магчымасць пазнаёміцца з унутранай «кухняй» літаратурнага працэсу. Пачалося першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.
З нагоды падрыхтоўкі сваёй новай кнігі «Пімкі», пісьменнік Кірыл Стаселька пачынае рэаліці-праект у сацыяльных сетках. Пераважная частка праекта рэалізуецца ў Instagram у фармаце сторыз. Апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, аўтар таксама распавядае пра тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу, выдавецкія этапы, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі.
— Нягледзячы на тое, што сучасны свет імкнецца да сцірання межаў ва ўсіх сферах, многія аўтары працягваюць хавацца і ствараць рознага кшталту перагародкі між сабой і чытачамі. Развіццё камунікатыўных тэхналогій дазваляе больш шчыльна камунікаваць, у тым ліку, з чытачамі. Гэта добрая тэндэнцыя, добрая магчымасць, якую варта не абмінаць», — каментуе Кірыл Стаселька.
Акрамя таго, гледачоў чакаюць інтэрактыўныя фарматы, магчымасць уплываць на працэс, задаваць пытанні пісьменніку, удзельнічаць у віктарынах і конкурсах, атрымаць прыемныя падарункі.
Сачыць за рэліці можна ў instagram-акаўнце пісьменніка: @kirylianh або праз хэштэг #Пімкі.
Добро пожаловать в реальность!