Новости Борисова

У Барысаве распачаўся трэці сезон курсаў «Мова нанова». Фота

Чым адрозніваецца Амерыка ад Беларусi, i як адбыўся першы занятак «Мова нанова», чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

Новости Борисова ex-press.by
0

У госці да барысаўчан на курсы «Мова нанова» у трэці раз завітаў Сяржук Доўгушаў — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, лідар гурта «Vuraj».

Img 20191009 200110

Сяржук пражыў 6 месяцаў у Амерыцы. Пра працу, выступы і асаблівасці жыцця ў штатах ён распавёў слухачам на сустрэчы. 

EX-PRESS.BY трапіў на заняткі, папрактыкаваўся ў напісанні канчаткаў і паслухаў прыгожыя песні ў выкананні музыкі Сяржука. 

Img 20191009 201643

— Езжу да сябе ў Оршу, бачу Барысаў і думаю кожны раз, што трэба сыйсці, — кажа ён.

Музыка правёў шэсць месяцаў за акіянам. Ладзіў канцэрты не толькі для беларусаў, але і для розных народаў, шмат чаго прайшоў, нават папрацаваў не па прафесіі: 

— Пабываць у Амерыцы і не прывезці сапраўдную індзейскую флейту было б крыўдна. Падарылі мне такі інструмент: флейта племені Навахо. Дарэчы, вельмі складаная сітуацыя з індзейцамі, не жадаю, каб такое адбылося ў нас, таму што ў іх засталіся толькі музеі, а знайсці карэннага індзейца, пачуць мову вельмі складана. У Лос-Анджэлесе пазнаёміўся з дзяўчынай Сашай Разор, яна выкладае індзейцам індзейскую мову, а сама беларуска з Магілёва. 

Img 20191009 201453

— Быў у музеях. Там заўважаеш сусветную фальклорную сувязь, калі бачыш на масках адсылку на нашы Каляды. Ёсць маска мядзведзя. З-за таго што там водзяцца іншыя птушкі, на строях можна пабачыць арла. Ёсць таксама бізоны. Іх філасофія — на інструменце і ў быце, з якім штодзень сустракаешся, павінна быць жывёліна ці птушка. 

Музыка ў Амерыцы — другасная рэч. Ёй ёсць час займацца толькі пасля працы ўвечары або на выходных. 

Я хацеў выкладаць спевы, але сямейныя людзі не маюць часу, а з дзецьмі можна займацца. Хаця там іншыя дзеці. У ЗША ёсць закон, што нельга біць дзяцей, дзецям усё дазволена. На сустрэчах па беларускіх традыцыях былі розныя дзеці, і яны маглі дурэць. Я кажу маці, ці можа яна дзіця супакоіць, бо ён зрывае занятак, а яна: «Ён хоча так рабіць, хай робіць». 

Img 20191009 194616

Беларуская культура для беларусаў за мяжой — гэта настальгія і нагода сабрацца разам на самыя яскравыя святы: Каляды ды Купалле. Тады збіраецца больш за ўсё беларусаў, яны робяць свята для дзяцей, дораць падаруначкі. 

— Як думаеце, што амерыканцы ведалі пра Беларусь? 

— Савецкі Саюз яны ўжо не ведаюць, а ведалі пра Белавежскую пушчу. Ні прэзідэнтаў, ні трактароў, ні песняроў не ведаюць. Беларусаў вельмі складана знайсці. Усе яны схаваліся пад каменьчыкі. Калі трэба, яны выглянуць, а потым зноў — за каменчык. Беларусы мала высоўваюцца і нешта робяць, нават сабраць складана. Былі прыклады, калі мала беларусаў прыехала на мой канцэрт, у гэты дзень былі зніжкі на закупы. 

У ЗША ўжо ўсё было. Зараз ёсць добрая магчымасць забіць сабе месца, не з’ехаць, а знаёміць з культурай. Балалайкі з мядзведзямі там былі, клезмерская музыка таксама, і гэта ўжо не цікава. 

Img 20191010 053852

— Кім давялося працаваць у ЗША? 

— Каб працаваць, трэба атрымаць амерыканскую адукацыю. Калі ты хочаш бізнес, можаш яго адкрыць. Можаш прагарэць. Кожныя аўторак і чацвер я клеіў каробкі для Amazon.com. Заробак 150 даляраў у дзень. Для тых, хто не мае адукацыі ці толькі прыехаў, 15-20 даляаў у гадзіну. Гэта самы мінімальны заробак.

Нагадаем, што курсы па беларускай мове праходзяць штотыдзень па серадах у Iрландскiм пабе. 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
борисовчане
город
концерт
афиша
кино
Жыдовачка
Наиа Голава
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Петр Рудковский: Спецоперация по выдвижению преемника не исключена
Общество
«Весна»: продолжаются опросы и задержания беларусов, которые приезжают на родину из Евросоюза
Общество
«Чтобы дождаться подачи, может уйти год». Как обстоят дела с шенгенскими визами прямо сейчас
Общество
СМИ рассказали о неожиданных личностях, выявленных среди стукачей, писавших доносы в КГБ
Общество
«Думаю, даже в верхушке дрожат: что будет, если Лукашенко это сильно не понравится». Почему власти и пропаганда молчат о слитой базе КГБ
В мире
На Бали изнасиловали беларуску. Подозреваемый — владелец сети кальянных в России, он задержан
Общество
Первые майские выходные будут теплыми, но в некоторых регионах по ночам ожидаются заморозки
Политика
Латушко: Москва через Россотрудничество распространяет влияние на всю Беларусь
Общество
Гайдукевич придумал, как спасать чиновников от тюрьмы
Происшествия
В Минске мама открыла окно проветрить спальню. Ее четырехлетний сын облокотился на москитную сетку и упал вниз
ВСЕ НОВОСТИ