У сераду, 30 кастрычніка, у Барысаве выступіць вядомы паэт i перакладчык Андрэй Хадановіч. Ён завітае на курсы беларускай мовы «Мова нанова».
Госць скончыў філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура. Зараз выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры, з'яўляецца выкладчыкам Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа i кіраўніком «Перакладчыцкай майстэрні» у Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр.
Друкуецца паэт у часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва».
Вершы аўтара перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Андрэй таксама перакладае з французскай, украінскай і польскай моў.
Па меркаванні крытыкаў, паэзія Андрэя Хадановіча — прыкметная з’ява сучаснай беларускай літаратуры. У яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі, дасягненні ўсходнееўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элементамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).
Прыходзьце на сустрэчу сёння, 30 кастрычніка, а 19:00.
Месца правядзення курсаў «Мова нанова»: Iрландскi паб (Ватуцiна, 32 б).
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира. Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!