Пад такім загалоўкам выйшла нядаўна экспрэс-навіна ў многіх польскіх музычных СМІ. Найбольш прыемная для нас, што ў кантэксьце буйнейшага музычнага сьвята нашай заходняй краіны-суседкі ёсць і зоркі беларускай папулярнай музыкі, таму чытаем далей, публікуючы адтуль і адну з фотак (аўстрыйскую) да тае публікацыі:
Зоркамі фіналу «WO?P-2013» у Беластоку (WO?P – гэта Вялікі Аркестр Сьвяточнай Дапамогі) стануць «Kobranocka» (Польшча), «Kontrust» (Аўстрыя) i «PAWA» (Беларусь). Заграюць адмыслова для польскіх мэляманаў і гасьцей ужо 13 студзеня 2013 году на Пляцы Касьцюшкі! Хто ж такія галоўныя гэроі імпрэзы?
Гурт «Kobranocka» памятаюць яшчэ фанаты польскага року 80-х. Гэты калектыў паўстаў у 1985 годзе ў Торуню, дзе, дарэчы, у 2005-м выступаў і наш «Tesa?rus» на фэстывалі «SOS». Сьпярша, у эпоху татальнай папулярнасьці панк-року, называўся «Lataj?cy Pisuar». Неўзабаве па дэбюце запісы «Kobranocki» зьявіліся на хвалях радыёстанцыі «Rozg?o?nia Harcerska». У 1986-2005 гадох гурт шасьцікротна выступаў на буйнейшым польскім рок-фэстывалі ў Яроціне. Дагэтуль сягае да стылістыкі punk-rocka з надзвычай пацыфістычнымі тэкстамі. Галоўнай характэрнай рысай тэкстаў «Kobranocki» (пісаных зазвычай Анджэем Міхожэўскім, адмыслоўцам псыхіятрыі) ёсць іхняя абстрыкцыйная мэтафарычнасць. Найвялікшым гітом «Kobranocki» стала, аднак, песьня, далёкая ад абранай стылістыкі – «Kocham ci? jak Irlandi?». Рок-гурт «Kobranocka» мае вялікі досьвед супрацоўніцтва з «WO?P», а пасьля іхняга выступу на фэстывалі «Przystanek Woodstock-2007» быў выдадзены неверагодны DVD. Харызматычныя канцэрты падчас «Fina??w…» (напрыклад, Bia?ystok-2005) заўжды былі сустраканыя цёплым прыёмам публікі.
Гурт «Kontrust» быў арґанізаваны ў 2000 годзе ў Аўстрыі. Ужо ў 2001-м узяў удзел у адным тамтэйшым конкурсе, дзе заняў трэцяе месца. Да канца 2003 года гурт выдаў два мініальбомы, якія прэзэнтавалі гардкоравае гучаньне. У 2005-м да «Kontrust» далучылася полька Agata Jarosz, а таксама басіст Gregor Kutschera (чысты аўстрыяк). У тым жа годзе зьявіўся іхні новы альбом зь нечуваным дагэтуль ад іх гучаньнем. На альбоме прысутнічалі творы ажно на шасьці розных мовах, апрача таго прэзэнтавалася больш лагоднае за колішнія мініальбомы гучаньне. З таго часу самі пачалі характарызаваць сваю музыку як tribal crossover. У 2006 «Kontrust» атрымаў узнагароды «Austrian Newcomer Award» а таксама «Audience Award». «Kontrust» у свой час дзяліў сцэну з «Ill Ni?o» (былі таксама ў Менску), «Biohazard», «Molotov», «Downset», «Sportfreunde Stiller», «Farmer Boys», «Emil Bulls», «Donots». 21 чэрвеня 2009-га гурт браў удзел у буйным аўстрыйскім «Nova Rock Festival». А 5 жнівеня 2011-га «Kontrust» удзельнічаў у Польшчы ў XVII «Przystanku Woodstock» (адтуль, дарэчы, і фота). Гэты выступ адмыслоўцы назвалі адным з найлепшых на тым этапе фэстывалю.
Фольк-мадэрн гурт «PAWA» – беларускі калектыў зь Менску. Іхняя музыка вытрымана ў клімаце elektronic folk з элемэнтамі моцнага рокавага гучаньня. Гурт «PAWA» дэбютаваў у Польшчы на фэстывалі «BASowiszcza» ў 2012 г., куды трапіў дзякуючы пуцёўцы, выйгранай на конкурсным аглядзе «Adboryszcza» ў Менску. «PAWA» зрабіла надзвычайнае ўражаньне на публіку праз свой энэрґетычны гукавы імідж а таксама цудоўныя сцэнічныя строі. На дадзены момант «PAWA» мае ў сваім даробку паўнафарматны альбом, які імпэтна скарае ня толькі беларускую музычную публіку, але таксама й польскую. У плянах калектыва і канцэрты па ўсёй Эўропе. Ідзе таксама праца над другім альбомам.
Вось гэтак, поруч з сусьветнымі зоркамі, ТАМ пішуць пра нашых, якіх дзякуючы радыё і тэлебачаньню мы амаль ня ведаем.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter