В мире

Сяргей Навумчык: У інтарэсах амэрыканскага народа — пазбыцца Трампа ў Белым доме як мага хутчэй

"Трамп і ягоная фэнамэнальна некампэтэнтная адміністрацыя — фактар небясьпекі ня толькі для ЗША".

В мире ex-press.by
0

Трамп назваў абстрэл Сумаў Пуціным — «памылкай». Усяго толькі. Памылка — гэта галасаваньне амэрыканцаў летась у лістападзе, калі ў Белы дом быў прапушчаны чалавек, якога ўжо сёньня сьмела можна назваць найгоршым прэзыдэнтам за ўсю гісторыю ЗША. Ніякай эмпатыі, ніякай чалавечнасьці, нічога — акрамя грошай і неўтаймаванага імкненьня задаволіць уласнае ego, за якім — інтэлектуальная і духоўная пустэча, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Трамп і ягоная фэнамэнальна некампэтэнтная адміністрацыя — фактар небясьпекі ня толькі для ЗША. Палітычны і эканамічны хаос — гэта мінімум, што ўжо практычна гарантавана чалавецтву прэзыдэнцтвам Трампа; дай Бог, каб не былі задзейнічаныя ядзерныя боегалоўкі.

Што датычна Беларусі, паўтараю: Трамп здасьць Беларусь Пуціну за сэкунду, калі толькі гэта яму будзе выгодна ў рамках чарговай «зьдзелкі».
Важна, каб у ЗША не паўтарылася беларуская сытуацыя, калі народ пазбавілі магчымасьці выправіць трагічную памылку 1994-га. Бо Трамп ужо пачаў зьнішчаць канстытуцыялізм (ягоныя прызначэнцы не выконваюць рашэньні судоў) і марыць пра трэці тэрмін.

Насамрэч, у інтарэсах амэрыканскага народа — пазбыцца Трампа ў Белым доме як мага хутчэй. Нават Вэнс, пры ўсіх ягоных мінусах, будзе лепшы, хаця б з наяўнасьці хоць нейкага элемэнту адэкватнасьці і прадказальнасьці, якія цалкам адсутнічаюць ў ягонага боса.

Я не галасаваў ні за Трампа (з прычыны абсалютнай чалавечай антыпатыі), ні за Харыс (з прычыны нэгатыўнага стаўленьня да палітыкі Байдэна, які ня даў Украіне перамагчы). Галасаваў бы за Нікі Хэйлі, але яна, на вялікі жаль, прайграла Трампу праймэрыз.

Але на выбарах у Кангрэс у 2026 як амэрыканскі грамадзянін я прагаласую за любога (рэспубліканца, дэмакрата, за чорта лысага), калі ў яго праграме першым пунктам будзе — імпічмэнт Трампу.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
трамп
США
беларусь
выборы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
Общество
«Отравление всех без разбора, и детей, и взрослых». Химик прокомментировал идею Лукашенко удобрять поля солью
Общество
Белорус на сайте вакансий написал рецепт пельменей вместо резюме
Общество
4080 евро в Японии и 2920 в Омане: как отличаются зарплаты беларусских послов
ВСЕ НОВОСТИ