В мире

«Расея зноў паказала свой сапраўдны твар». У Херсоне расейскі дрон скінуў выбухоўку на маршрутнае таксі, загінулі пасажыры

Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне.

В мире www.svaboda.org
0

Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне, піша Свабода.

Як паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Херсонскай вобласьці Аляксандр Пракудзін, 1 сьнежня бесьпілётнік скінуў выбуховае прыстасаваньне на маршрутнае таксі ў Дняпроўскім раёне горада.

«Сёньня Расея зноў паказала свой сапраўдны твар. У гадавіну рэфэрэндуму аб незалежнасці Ўкраіны вораг зноў нанёс удар па мірных жыхарах, скінуўшы выбухоўку на маршрутнае таксі», — напісаў Пракудзін у тэлеграме.

Раней УСУ паведамілі, што ў ноч на 1 сьнежня расейскае войска атакавала Ўкраіну з выкарыстаньнем 78 дронаў. Украінскім сілам удалося зьбіць 32 зь іх, яшчэ 45, як мяркуецца, былі выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

На працягу тыдня расейскія войскі выкарыстоўвалі для ўдараў па Ўкраіне больш за 500 кіраваных авіяцыйных бомб, амаль 660 бесьпілётнікаў і каля 120 ракет розных тыпаў, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

«Ні адна краіна сьвету не сутыкалася з падобнымі атакамі кожны дзень на працягу такога доўгага часу», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць кропкавыя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірнае насельніцтва і разбураючы шпіталі, школы, дзіцячыя сады, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы з боку Расеі і падкрэсьліваюць, што яны носяць мэтанакіраваны характар.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ