В мире

У Чырвоным моры затануў прагулачны карабель з турыстамі на борце

У Чырвоным моры, непадалёк ад эгіпецкага курорту Марса-Алям, раніцай у панядзелак затануў прагулачны карабель. На борце знаходзіліся 34 турысты і 14 членаў экіпажа.

В мире www.svaboda.org
0

Эгіпецкая берагавая ахова пачала ратавальную апэрацыю. Да вечара панядзелка выратаваныя 28 чалавек, яшчэ 17 пакуль лічацца зьніклымі бязь вестак. Іх шукаюць далей, перадае Свабода.

Прычына крушэньня пакуль невядомая. Чатырохпалубная маторная яхта Sea Story зьдзяйсьняла пяцідзённы круіз па Чырвоным моры. Каля 05:30 па мясцовым часе карабель падаў сыгнал бедзтва. СМІ адзначаюць, што на моры апошнімі днямі трымаецца моцнае хваляваньне, парывы ветру дасягаюць хуткасьці 60–70 кілямэтраў на гадзіну.

Увесь экіпаж яхты — грамадзяне Эгіпту. Сярод пасажыраў, паводле розных крыніц, — грамадзяне Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Нямеччыны, Фінляндыі, Бэльгіі, Славаччыны, ЗША і Кітаю.

The Guardian адзначае, што сёлета ў раёне Марса-Алям ужо былі два падобныя інцыдэнты. Абодва абышліся без ахвяр. У чэрвені перакулілася яхта з 24 турыстамі з Францыі. Усіх уратавалі. У лістападзе з турыстычнага судна, якое пацярпела крушэньне, уратавалі 30 чалавек.

Марса-Алям — курорт на Чырвоным моры. Ён папулярны як у звычайных турыстаў, так і ў аматараў дайвінгу дзякуючы навакольным каралавым рыфам. Штодня ў мора выходзяць дзясяткі прагулачных суднаў і лодак з дайвэрамі. Меры бясьпекі жорсткія, але прыватныя перавозчыкі нярэдка іх парушаюць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ