Сёлета ў траўні брыгада будаўнікоў разбірала трэснуты пастамент помніка Тадэвушу Касцюшку ў вайсковай акадэміі West Point у ЗША і знайшла ўнутры скрынку. Навукоўцы і вайскоўцы прыйшлі да высновы, што гэта "капсула часу", закладзеная курсантамі ў 1829 годзе, піша "Наша Ніва".
Вывучаць скрынку ўзяліся археолагі. Артэфакт задакументавалі і сфатаграфавалі. Некалькі тыдняў супрацоўнікі кафедры фізікі і ядзернай інжынерыі вайсковай акадэміі вывучалі капсулу з дапамогай магутнага рэнтгенаўскага апарата. Аднак даведацца пра змесціва капсулы яны нічога не здолелі, бо скрыня была свінцовая.
Ускрыць скрыню вырашылі ў жывым эфіры. Працэс трансляваўся на старонцы акадэміі на YouTube.
Аднак скрыня аказалася пустой. У ёй ляжалі толькі некалькі вапняных аскепкаў. Навукоўцы будуць далей вывучаць "капсулу часу": магчыма, у ёй знойдуцца схаваныя надпісы.
Добро пожаловать в реальность!