8 чэрвеня падчас размовы з экаактывістамі і экспертамі ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра стварэнне спецыяльнай экспертнай групы. Яна будзе прыцягваць увагу сусветнай супольнасці да экацыду, які Расія здзяйсняе ва Украіне. Гаворка пра наступствы падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС — частка Херсоншчыны затопленая.
"З-за знішчэння плаціны затопленыя сховішчы паліва, склады з хімікатамі, склады з угнаеннямі, могільнікі жывёл, з іх як мінімум два — з сібірскай язвай, і абодва — на часова акупаванай тэрыторыі. Што з імі цяпер, нам невядома", — кажа Зяленскі. Ён назваў падрыў дамбы тэрактам і ўсклаў адказнасць за яго на Расію і асабіста расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Як вядома, расіяне гэта адмаўляюць.
У чацвер Уладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласць, дзе працягваецца аперацыя па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
Падзенне ўзроўню вады ў Кахоўскім вадасховішчы можа прывесці да праблем і на Запарожскай АЭС.
Добро пожаловать в реальность!