TuTak

«Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай, і мы вернемся туды». Алег Мяцеліца — пра байдаркі, Купалле і вяртанне дадому

Як атрымаць зніжку 10% на сплавы ў Вільні.

TuTak ex-press.by
0

Алег Мяцеліца — прадпрымальнік, грамадскі дзеяч і проста шчыры беларус, які верыць у Перамогу і тое, што Беларусь будзе вольнай. Другі раз ён пакінуў Радзіму 17 жніўня 2020 года. Цяпер ён жыве ў Вільні і арганізуе сплавы на байдарках. Адмыслова для EX-PRESS.LIVE ён распавёў, як у родным краі 20 гадоў запар ладзіў свята Купалля, якое нават не трэба было анансаваць, і як моцна сумуе па жонцы Алесе Буневіч, якая зараз знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

M4

Алег Мяцеліца на працы. Вільня. Фота з асабістага архіва героя.

«Але лёс склаўся так... што хрусь — і папалам»

Беларус быў вымушаны з'ехаць з Беларусi, бо 17 жніўня 2020 на яго была заведзена крымiнальная справа за публічны паклёп на вялікім мітынгу 16 жніўня. Мужчына разумеў па свайму досведу, што з допыту ў СК ён не выйдзе:

— Да падзей 2020 года прымаў актыўны ўдзел у прэзiдэнцкіх і парламенцкіх выбарах. У 2006 быў арыштаваны. Былі крымінальныя справы. Калi 17 жніўня 2020 года выклiкалi ў СК, разумеў, што адтуль ужо не выйду. Як у песні Вольскага: «Але лёс склаўся так... што хрусь — і папалам». Я вымушана пакінуў Беларусь.

Пасля «Плошчы» ў 2010 годзе Алег выехаў у Вільню, але ў 2014 годзе вярнуўся назад. Па яго словах, тады адбываліся мірныя перамены, пачалася нават беларусізацыя, было больш свабоды.

— Пакуль я быў з 2010 па 2014 годзе ў эміграцыі, у 2011 людзі сабраліся ў Друці на Купалле, але прыехаў АМАП, і іх арыштавалі, разагналі. Складаны быў год. Мы вырашылі, што зробім Купалле ў 2012 годзе ў Вільні. Тады было лягчэй з перасоўваннем, візы зрабілі. Я знайшоў месца прыгожае. Мы сабраліся і рабілі тое ж самае, што дома. Памятаю гэта адчуванне, што мы гуляемся ў беларусаў. Бярозкі не тыя, і вада, здаецца, не такая, таму пэўныя рэчы важна рабіць менавіта на Радзіме.

M5

Сплавы на байдарках. Фота з асабістага архіва героя.

Пэўныя рэчы, якія робіць герой, маюць вялікі сэнс і напаўненне менавіта, калі гэта адбываецца на Радзіме.

— Напрыклад, займаюся аднаўленнем традыцый, побыта беларускага. Для мяне вельмі важна рабіць гэтыя рэчы, якія мне цікава і якія мяне натхняюць, менавіта на Радзіме. Я ладзіў Купалле кожны год, у 2020 годзе быў юбілейны 20-ты год. Пра свята ніколі нідзе не абвяшчалася і не анансавалася. Спрацавала сарафаннае радыё, сябры казалі сябрам. Прыязджалі людзі на Дзень Летняга сонцастаяння на Друць у Бялыніцкі раён з розных рэгіёнаў.

Мы жылі некалькі дзён такой супольнай вёскай: з чацвера да нядзелі, разам былі пад сонцам, разам купаліся. Галоўная сутнасць — мы гэтыя дні праводзілі разам. Безумоўна, былі і вогнішча, і спевы, і традыцыі.

«Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай»

Да эміграцыі ў 2020 годзе і першыя месяцы ў Літве беларус працаваў страхавым агентам у кампаніі «Стравіта». У Беларусі меў другую ўлюблёную працу ва ўласнай аграсядзiбе пад Бялынічамі, дзе ладзіў рэканструкцыю беларускага побыту і прымаў гасцей.

Пра гасцей Алег кажа наступнае:

— Госці былі цікавыя, і ехалі менавіта, каб пажыць, «як у бабулі». Таксама я ладзiў беларускія святы і займаўся сплавамi на байдарках у сваім рэгіёне. Рабiлi вандроўкi на выходныя дні. У Вiльні з лета 2022 года вырашыў заняцца байдаркамі. Тут шмат цікавых рэчак у горадзе і вакол. Гэты сезон працягваю справу.

M2

Сплаў па рацэ. Фота з асабістага архіва героя.

Сітуацыя пасля 2020 года вымусіла беларусаў трымацца адзін аднаго, мець шмат розных суполак:

— Я мару вярнуцца ў Беларусь. Я веру, што вярнуся дадому. Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай, і мы вернемся туды. Гэта мая Радзіма, і для мяне гэта вельмі важна.

Алег вельмі сумуе па жонцы і кажа, што летась у яго ўзнікла паразуменне, што трэба пачынаць займацца любімай справай — сплавамі на байдарках.

Мужчына прызнаецца, што большасць у кліенцкай базе — гэта беларусы, але звяртаюцца таксама ўкраінцы і рускія. Некаторыя адмыслова прыязджаюць да яго, каб патрымаць суайчынніка:

— Лета 2022 года адпрацаваў і скажу, што — 90% беларусы. Нават беларусы ёсць, якія раней наведвалі маю аграсядзібу. Хлопцы і дзяўчаты, і з дзецьмi, і з сабакамi. Адзначу, што нашы людзі любяць не толькі кароткія сплавы.

M1

Навакольная прырода і прыгажосць. Фота з асабістага архіва героя.

«Жыццё складанае для ўсіх, хто быў вымушаны з'ехаць, а не рыхтаваўся да пераезду і будаваў планы»

Алег часта думае пра сваіх сваякоў, асабліва калі яны старога ўзросту, бабулі і дзядулі. Падкрэслівае, што кожны раз, калі выязджаў, дакладна ведаў, што хоча ехаць у Вільню:

— Для мяне было важна ехаць туды, дзе абставіны нагадваюць беларускія. Але заўсёды магу сказаць любому, што па-свойму я дома, асабліва, калі казаць пра Вільню і Віленскі край. Адчуваю гэтую блізкасць астранамічна, гістарычна і культурна. Плюс наяўнасць беларускіх арганізацый і саміх беларусаў, магчымасць кантактаваць.

Калі ў мінулы раз у Вільні беларусаў было дзясяткі, то цяпер — тысячы. Ёсць падтрымка, салідарнасць, абмен інфармацыяй, з'явіліся супольнасці:

— Атрымліваеш практычна поўны спектр, як культурны, так і на ўзроўні паслуг ад беларусаў. Гэта датычыцца і майго накірунку дзейнасці. Калі б была магчымасць, дазвалялі памяшканні, то Віленская гімназія імя Францыска Скарыны павялічылася б у пяць разоў, дарэчы, зараз яна павялічылася ўдвая.

M3

Алег з байдаркамі. Фота з асабістага архіва героя.

Прадпрымальнік таксама падкрэслівае, што жыццё ў эміграцыі складанае:

— Думаю, яно складанае для ўсіх, хто быў вымушаны з'ехаць, а не рыхтаваўся да пераезду і будаваў планы. Для большасці гэта было раптоўна. Калі абставіны не дазвалялі заставацца ў Беларусі.

«Веру і ўпэўнены, што большасць вернецца, бо нас чакаюць вельмі класныя часы»

Алег намагаецца прынцыпова атрымліваць паслугі ад землякоў. Так, і ў яго два чалавекі замовілі сплаў праз інстаграм. Аказалася, што гэта сям'я з Нямеччыны, і ім дала кантакты гаспадыня-беларуска, якая жыве з 2000 года ў Берліне:

— Яна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, пабачыла інфармацыю на баймапцы (дарэчы, калі вы прыйшлі адтуль, то можаце атрымаць зніжку 10% на сплаў), і для яе было вельмі важна менавіта атрымаць паслугі ад беларусаў. Таксама звязалася адна група, казалі, што летась сплаўляліся з іншымі, але як даведаліся, напісалі, што хацелі бы гэта рабіць з беларусамі.

M7

На любімую працу. Фота з асабістага архіва героя.

Нягледзячы на ўвесь жах, што адбываецца, гора, усе ахвяры і пакуты, беларус лічыць, што гэты перыяд вельмі важны для беларусаў:

— Гэта важны перыяд тым, што беларусы ў нейкім сэнсе адчулі сваю годнасць, вартасць і пазбавіліся пэўных комплексаў. Людзі, якія выехалі за мяжу, атрымаюць досвед. Веру і ўпэўнены, што большасць вернецца, бо нас чакаюць вельмі класныя часы. Гэта будзе вялікі пад'ём, росквіт, кожны і кожная захоча вярнуцца, каб будаваць і адбудоўваць нашу Радзіму. Гэта вельмі важны досвед. Я веру, што ў нас усё атрымаецца, мы вернемся, і зробім Беларусь неверагоднай, я веру ў нас.

Калі вас зацікавілі сплавы на байдарках у Вільні і ваколіцах, а таксама пракат байдарак і іншага турыстычнага абсталявання, звяртайцеся да каманды. Яны будуць радыя дапамагчы.

Кантакты:

+37068 351-0-81 – Алег,
+37060 815-88-6 – Андрэй.

Instagram: https://instagram.com/splyvem

Telegram: https://t.me/splyvem

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
Вiльня
Мяцелица
байдаркi
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
В мире
Романчук: После 1000+ дней войны реакция мира на то, что делает нацистская Россия не может не вызывать ярости и отвращения
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
В мире
Романчук: После 1000+ дней войны реакция мира на то, что делает нацистская Россия не может не вызывать ярости и отвращения
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
ВСЕ НОВОСТИ