TuTak

«Нашая культура трэба, у першую чаргу, толькі нам». Як беларуска стварыла Жыветэку ў цэнтры Варшавы

Аляксандра Гушча кажа, што стымулам дзейнічаць стала ўкраінская дыяспара.

TuTak ex-press.by
0

Аляксандра Гушча жыве ў Варшаве, пераехала з-за пераследу, працуе з дзеткамі ў беларускай прыватнай школе. Калi ў Беларусі пачалі актыўна нішчыць выдавецтвы, трэба было нешта рабіць, а не думаць, i дзяўчына адкрыла беларускамоўную бібліятэку. Зараз у Жыветэцы болей за 100 кніг, i яна пашыраецца.

Аляксандра — паляшучка, феміністка, дзяячка культуры. У Беларусі працавала няпоўных тры гады ў сістэме публічных бібліятэк: два гады адпрацоўкі ў Берасці, дзе ў дадатак ладзіла Спеўныя сходы, і 9 месяцаў — у Столінскай раённай бібліятэцы, там ёю зроблены праект аб разбяры Іване Супрунчыку. Звольнілі беларуску па палітычных матывах, а заслугамі ад праекту карыстаюцца і дагэтуль.

Photo 2023 04 05 15 38 40

Аляксандра Гушча. Фота з архiва гераiнi

«У Беларусі пачалі актыўна нішчыць выдавецтвы. Трэба было нешта рабіць»

— Ідэя не новая, агучвалі яе і да мяне, нават была бібліятэка пры Беларускім доме ў Варшаве, але перастала існаваць нібыта з прычын непапулярнасці.

Дзяўчына кажа, што стымулам дзейнічаць стала ўкраінская дыяспара: людзі прывозілі кнігі з Украіны, рызыкуючы недавезці іх з краіны, дзе ідзе вайна:

— У Беларусі пачалі актыўна нішчыць выдавецтвы. Трэба было нешта рабіць, а не думаць. У бібліятэцы, дзе я актыўная чытачка, мяне падтрымала бібліятэкарка Іза Вольска, і мы пачалі супрацоўнічаць.

Photo 2023 04 03 22 49 02 %282%29

Украiнскiя кнiгi. Фота з архiва гераiнi

Па словах гераіні, у Жыветэцы зараз болей за 100 кніг: 32 дзіцячыя, 52 дарослыя і прыкладна 20 кніг у апрацоўцы:

— Мне дапамагала Ініцыятыва «Супермова» і добрыя людзі. Нядаўна скарысталася магчымасцямі краўдфандынгу: праз Pomagam.pl назбіралася 150 злотых, на іх закупіла 5 кніг.

Photo 2023 04 03 22 04 43 %282%29

Беларускiя кнiгi. Фота з архiва гераiнi

Была гісторыя, калі хлопец, не беларус, аддаваў кнігу з пытаннямі па гісторыі беларускай мовы. Ён навучаўся ў Горадні і крыху вучыў мову, бо закахаўся ў беларуску, але яны разышліся:

— Чулліва атрымалася, чалавек аддае кнігу, каб яна не нагадвала аб былым.

«Васіль Дранько-Майсюк падараваў кнігі «Маўглі» і «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, твору ў гэтым годзе 500 гадоў»

Для Аляксандры важна, каб людзі не шкадавалі аддаваць кнігу:

— Маю тры такія гісторыі, калі аўтаркі чытаюць аб Жыветэцы і дораць кнігі. Прыемна. Было такое, калі чалавек дае кнігі, якія дасталіся яму ад бацькоў, і ён на іх вырас. Так, Васіль Дранько-Майсюк падараваў кнігі «Маўглі» і кішэнькавую (малы фармат) «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага, твору ў гэтым годзе 500 гадоў.

У Беларусі такога няма, кажа Аляксандра:

— Нажаль, расейскі мір пануе і там. Дык чаму нам не пашырацца? Нашая культура трэба, у першую чаргу, толькі нам. Трэба пашыраць цікаўнасць да культуры, каб праца пісьменнікаў, выдаўцоў была плённай і заўважнай. Каб была пэўная сістэма, каб гэта быў жывы арганізм.

Photo 2023 04 03 22 04 43

Кішэнькавая кніга «Песня пра зубра». Фота з архiва гераiнi

Аляксандра марыць абняць тату з мамай, схадзіць на сваё возера і, выдыхнуўшы, праплакацца:

— І далей рабіць сваю справу. Бо працы шмат. Зараз планую запрасіць дадзеныя ў бібліятэцы, бо не валодаю канкрэтнымі звесткамі. Толькі заўважаю, што кніг стае меней, людзі бяруць, і гэта радуе. Ужо які тыдзень не назіраю «Па што ідзеш, Воўча» Евы Вежнавец. І гэта добры знак.

На пытанне, у Польшчы даражэй ці танней купляць кнігі, беларуска адказвае так:

— Даражэй. На прыкладзе нядаўніх закупаў: тут я б за 150 злотых набыла б максімум 4 кнігі, мяккі пераплёт, меньшы за сярэдні аб’ем. У Беларусі набылі 5 кніг з лепшымі паказчыкамі. Замаўляла я кнігі, якія не змагла тут знайсці.

Photo 2023 04 03 22 49 02

Беларускiя кнiгi. Фота з архiва гераiнi

У Беларусі, па яе словах, адкрыць бібліятэку можна, але гледзячы якую:

— Калі гэта будзе які Гогаль ці Пушкін-цэнтр — з лёгкасцю, «рускі мір» ахвотна дае на такое грошы, а калі гэта будзе бібліятэка імя Уладзімiра Караткевіча, дзе будуць выключна беларускія кнігі — ніколі такога не будзе пры таталітарнай уладзе і акупантах.

«Буккросінг аддаляў ад сябе, бо быў падобны болей на фамільны склеп з томікамі прац Леніна або Пушкiна»

Аляксандра ходзіць у бібліятэкі, на якія мае час:

— Хаджу ў тыя і наведваю, на якія ёсць час, я запісаная ў бібліятэцы МДМ (публічная бібліятэка ў раёне Сяродмесце), дзе кнігі Жыветэкi, і магу хадзіць ва ўсе бібліятэкі раёна Сяродмесце. А там болей за 15 бібліятэк, на любы густ. Запісаная ў галоўную бібліятэку Варшавы. Трэба яшчэ спіс цікавых бібліятэк скласці і наведваць. Але мяне болей прывабвае ўтульнасць і людзі, яны тут вельмі прыемныя.

Photo 2023 04 03 22 04 43 %283%29

Публічная бібліятэка ў раёне Сяродмесце. Фота з архiва гераiнi

Пра буккросiнг беларуска дадае:

— Буккросінг цікавая рэч, гэта прышпільна, але тут ёсць вялікае «але». Трэба ведаць правілы і гуляць па іх, то бок, бярэш кнігу — павярні або аддай сваю. На практыцы, часцей кнігі «робяць ногі» і не вяртаюцца на месцы.

Калі я працавала ў Берасці, то назірала такі бок папаўнення фонду — людзі проста пазбаўляліся кніг з бібліятэкі памерлага дзеда ці бабы, у якога камуністычнае мінулае, і буккросінг аддаляў ад сябе, бо быў падобны болей на фамільны склеп з томікамі прац Леніна або Пушкiна. Гэта дзесьці таксама мастацтва, якому трэба вучыць людзей.

Photo 2023 04 03 22 04 42

Жыветэка працуе ў публічнай бібліятэцы ў раёне Сяродмесце ад панядзелка да пятніцы, 10.00-19.00, Варшава, Marszałkowska 55/73.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
Польша
библиотека
Жыветэка
Варшава
книга
Александра Гуща
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ