Кампанія Google аб'явіла пра запуск «YouTube Беларусь» — лакалізаванай версіі папулярнай вiдэаплатформы, якая дазволіць беларускім карыстальнікам інтэрнэту камунікаваць, ствараць відэа і дзяліцца ім на дамене youtube.by (адкуль ідзе рэдырэкт на міжнародны дамен YouTube). Лакальная версія прадставіць самыя папулярныя беларускiя відэаролiкi і адкрые новыя магчымасці для таленавітых стваральнікаў відэакантэнту, блогераў, тэлекампаній, рэкламадаўцаў і брэндаў з Беларусі, гаворыцца у афіцыйным прэс-рэлізе.
Паводле звестак даследчай кампаніі TNS, ахоп YouTube у Беларусі складае 64% інтэрнэт-карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў. Кожны трэці глядзіць анлайн-відэа гэтак жа часта, як і тэлебачанне, а 27% заходзяць на платформу штодня.
Беларускі карыстальнік YouTube аддае перавагу такім катэгорыям кантэнту, як музыка, камедыйныя шоў, дзіцячы кантэнт, аматарскае відэа, навучальныя відэаінструкцыі, а асноўнымі матывамі праглядаў з'яўляюцца магчымасці даведацца пра нешта новае, знайсці інфармацыю і прыемна бавіць вольны час.
Зараз любы беларускі карыстальнік YouTube, які стварае арыгінальны кантэнт, можа стаць удзельнікам Партнёрскай праграмы YouTube і актываваць манетызацыю.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter