Спадчына

Аздзяцічы: ад гарадзішча да аграгарадка

Колішняе мястэчка Аздзяцічы мае доўгую гісторыю: пра гэта сведчаць і старадаўняе гарадзішча, і шматлікія курганы, і археалагічныя артэфакты.

Спадчына ex-press.by
0

Колішняе мястэчка Аздзяцічы мае доўгую гісторыю: пра гэта сведчаць і старадаўняе гарадзішча, і шматлікія курганы, і археалагічныя артэфакты. Аднак у наш час населены пункт нічым не адрозніваецца ад тыповага беларускага аграгарадка.

Уезд у аграгарадок

Тыповая забудова
  Дарога на ўскрайку аграгарадка 

Забудова з аднолькавых цагельных дамкоў, маштабная ферма з унушальным аўтапаркам, крама, пошта, аддзяленне банка, школа, клуб – стандартны набор беларускага добраўпарадкаванага сельскага паселішча. Пра тое, што ў свой час у Аздзяцічах ледзьве не кожнае лета ладзілі археалагічнае раскопкі, тут ужо не памятаюць. Нават пра курганы, якімі абсыпаны сучасныя аздзяціцкія могілкі, веды ў мясцовых апасродкаваныя: вяскоўцы хутчэй скіруюць паглядзець брацкую магілу забітых у апошнюю вайну, чым злакалізуюць знаходжанне курганоў часоў крывічоў-дрыгавічоў. Зрэшты, пакрысе сучасныя могілкі наступаюць, адваёўваюць прастору і ў леса, і ў месца пахавання жыхароў Аздзяцічаў VIII – IX стст. Што праўда, абрысы курганоў тут прачытваюцца з кожным годам усё цяжэй. У 1930-я побач з могілкамі налічвалі 63 курганы, у 1980-я – 50, з тых часоў археалагічныя разведкі не праводзіліся, аднак верагодна іх стала яшчэ менш. Дарэчы гледзячы на мясцовыя вялізныя могілкі разумееш, што Аздзяцічы ледзьве не ўсю сваю гісторыю былі значным паселішчам рэгіёна.

Надмагілле 

Курган на могілках 

Непадалёк ад могілак знаходзіцца яшчэ адзін помнік далёкай эпосе – на 10 метраў ўзвышаецца над наваколлем адно з найстарэйшых гарадзішчаў Барысаўшчыны. Тут жылі людзі яшчэ ў IV ст. да н.э. У 1958 г. на гарадзішчы праводзіліся раскопкі, але з тых часоў яно ўжо моцна пашкоджана чалавекам.
Нягледзячы на даўнюю гісторыю, упершыню ў пісьмовых дакументах Аздзяцічы ўзгадваюцца толькі ў 1594 г., а на мапах з’яўляюцца – ў 1772 г. Дарэчы менавіта ў XVIII ст. мястэчка ўсталявалася на цяперашнім месцазнаходжанні: да гэтага яно знаходзілася некалькі бліжэй да Бярэзіны. Цэнтральнае месца ў планіроўцы новага паселішча пачалі займаць дзве доўгія вуліцы. Яны атрымалі адпаведныя назвы: 1-ы (цяпер – вуліца Бардзілоўскага)і 2-і план (Кастрычніцкая вуліца).

Ужо ў першай пісьмовай згадцы пра Аздзяцічы ўпамінаецца царква. Першая святыня знаходзілася недзе на месцы цяперашніх могілак, пазней царкву перанеслі ў цэнтр мястэчка. У 1862 г. пасля адмены прыгоннага права насупраць царквы была ўсталявана амаль 3-метровая гранітная стэла з выявай расійскага герба. Манумент быў выліты на Чэрнеўскім металургічным заводзе і пастаўлены ва ўдзячнасць за адмену прыгоннага права. У пачатку ХХ ст. царква стала ініцыятарам барацьбы за цвярозасць. У Аздзяцічах нават дзейнічала таварыства цвярозасці, у якое прымалі толькі пасля асаблівага рытуала: неабходна было, стоячы на каленах, паклясціся на Евангеллі. Па завяршэнні абраду святар вешаў на шыю медаль з арлом, на зваротным баку якога быў прыведзены тэкст клятвы.

Праіснавала царква да 1930-х гадоў, пакуль не была знішчана бальшавікамі. Адчуваецца, што ў архітэктуры Аздзяціч якраз не хапае праваслаўнай святыні, якая магла б некалькі разварушыць духоўнае жыццё старадаўняга паселішча. 

Алесь Лапо, фота аўтара
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ