Спадчына

Завалы: неперарванае кола

Вёска Завалы была асуджана на бясслаўную смерць. На жаль, і зараз няма амаль аніякіх падстаў на тое, што яна працягне свой век: імаверна, – перародзіцца ў дачны пасёлак.

Спадчына ex-press.by
0

Вёска Завалы была асуджана на бясслаўную смерць. На жаль, і зараз няма амаль аніякіх падстаў на тое, што яна працягне свой век: імаверна, – перародзіцца ў дачны пасёлак. Тым не менш Завалы ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Прычым самым нечаканым чынам… 

Дарога ў вёску
 
У Завалах быў зняты адзін з найбольш удалых дакументальных фільмаў у гісторыі Беларусі – “Кола” Віктара Аслюка. Фільм потым тры гады дэманстраваўся на дзясятках міжнародных кінафестываляў: яго паказвалі ад Лейцыга да Екацерынбургу, ад Порту да Парыжа. “Кола” прынесла аўтару і кінастудыі сусветную славу і значныя кінатрафеі: узнагароды за лепшы кароткаметражны фільм на фестывалях “Расія” (2003) і “CINEMA DU REEL” (2004), Гран-Пры на Межнародным кінафестывалі дакументальных і кароткаметражных фільмаў у Грэцыі (2004), прыз за лепшы дакументальны фільм на Фестывалі аўдыёвізуальнага мастацтва ў Партугаліі (2005). Фільм атрымаўся скрушлівым: на чорна-белым тле перад намі паўстаюць вобразы з жыцця апошніх старэнькіх жыхароў паміраючай вёскі, іх самотнае бадзянне і такое ж недарэчнае існаванне іх хатняй скаціны. Толькі маладая сям’я з дзіцём дорыць праменьчык надзеі на тое, што вёска адродзіцца,– але ў гэта амаль ня верыцца…

 У сённяшніх Завалах яшчэ магчыма знайсці тых, хто памятае пра здымкі, але і іх можна пералічыць на пальцах адной рукі. Фільма яны не бачылі, і пра яго здымкі захавалі толькі ўрыўкавыя ўспаміны. Марыя Конан ўзгадала, што калісьці здавала дом для здымачнай каманды, паказала мясціны дзе працавала кінакаманда. Стары мост – не захаваўся, людзей што часцей траплялі ў аб’ектыў – не засталося. Распавяла Марыя Сяргееўна і пра тое, што героі дакументалкі, маладая пара з дзіцём, ужо разышліся, іх вясковы дом згарэў, і самі яны даўно выехалі з вёскі. Што і варта было давесці.

Марыя Конан
 
Тыповы завальскі дом
 
Вяскоўцы
 
Пра тое, што калісьці вёска была даволі населенай і шумнай, сведчаць хіба што могілкі. Сярод тыповых савецкіх плітаў тут сустракаюцца камяні з выбітымі крыжамі. Пэўна, яшчэ з тых часоў, калі Мужанка была воднай артэрыяй, што злучала Завалы з Чорным морам. Цяперашняя плынь рачулкі месцамі пазабалочвана, месцамі яе можна ледзьве не перакрочыць – і служыць хіба для таго, каб выпрасаваць анучу.

Завальскія могілкі
 
Тым часам, па адзінай вясковай вулачцы не сціхаў аўтамабільны рух. Кожнаю кварту гадзіны ў гэты будзённы дзень праязджалі дачнікі. Палюбілася гэтая зацішная апошняя вёсачка на рацэ Мужанцы чужынцам: да Барысава – усяго 17 кіламетраў, а да “алімпійкі” ўвогуле – рукой падаць. Сярод масіўных дамоў на высокім падмурку (відаць, раней Мужанка мела неспакойны нораў) ужо сустракаецца і двухпавярховы катэдж. Завалы будуць жыць, але, напэўна, што ўжо іншым жыццём. Кола не перарвецца.

Алесь Лапо, фота аўтара
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Вёска
Завалы
“Кола”
Барысаўскі раён
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Как это ни смешно, но Путин действительно намерен продать за победу выход к границам Донецкой области
Экономика
Из Беларуси эмигрировал бизнес: какова его судьба в ЕС
Политика
Класковский: 25 узников на свободе. Лукашенко боится продешевить, остановить репрессии, но и терять американский трек вряд ли хочет
Новости Борисова
Пешеходный мост через Березину в Борисове готовят к реконструкции
Политика
Класковский: Лукашенко покормил Коула баснями про белый и пушистый режим
В мире
Пастухов: Из Кремля на Запад постоянно посылают сигнал «Вы что это там?», а их посылают обратно
Общество
«Флагшток»: под Гомелем начали устанавливать антидроновые сети над дорогами
Общество
Папа Лев XIV назначил нового главу греко-католиков в Беларуси
Новости Борисова
В Борисове женщины чаще становятся инициаторами развода. В суде назвали причины
Общество
Мининформ «настоятельно порекомендовал» беларусам смотреть не YouTube, а что-нибудь другое
ВСЕ НОВОСТИ