Спадчына

Вяляцічы: волатава мястэчка

Вяляцічы складаюцца з разрозненых і раскінутых на вялікай прасторы 12 пасёлкаў, уздоўж якіх нетаропка плыве Нача.

Спадчына ex-press.by
0

Вяляцічы складаюцца з разрозненых і раскінутых на вялікай прасторы 12 пасёлкаў, уздоўж якіх нетаропка плыве Нача. Менавіта рака стала падставай для ўзнікнення тут паселішча, і судзячы з археалагічных матэрыялаў, чалавек тут жыў здаўна.

Аднак раней, калі роля транспартных магістраляў належыла рэкам, Вяляцічы знаходзіліся значна бліжэй да месца ўпадзення Начы ў Бобр. У 1954 г. непадалёк ад гэтага месца, на левым баку Начы, было знойдзена самае старое з вядомых на Барысаўшчыне пахаванняў ранняга бронзавага перыяду. Там 4 тысячы гадоў таму былі пахаваны вяляціцкія ваяры: побач з імі знайшлі ажно тры сякеры. Адна нагадвала ладдзю з грыбападобным абухом, а дзве астатнія – былі крамянёвымі вузкаабушнымі сякерамі.

Многа ў ваколіцах Вяляціч і пахаванняў некалькі пазнейшых часоў – курганоў, ці валатовак. Дарэчы вельмі верагодна, што ад словаў “валатоўка”, “волат” і ўзнікае назва вёскі. Найбольшая колькасць курганоў была ва ўрочышчы Валаткова поле каля Перавозу, аднак зараз захаваліся з іх толькі адзінкі. 

Вяляцічы сапраўды маюць доўгую гісторыі, але ў часы зараджэння дзяржаўнасці на беларускіх землях яны знаходзіліся далёка ад цэнтраў палітычнага жыцця – з гэтай прычыны першая пісьмовая згадка пра іх адносіцца толькі да 1562 г. З таго часу і да сучаснасці Вяляцічы з’яўляюцца важным паселішчам, куды цягнуліся жыхары навакольных вёсак: хто на кірмаш, хто ў царкву, а хто і ў карчму. Пазней ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. тут з’явіўся яшчэ адзін цэнтр прыцяжэння – народнае вучылішча. Некалькі убаку ад вёскі, на левым беразе Начы пазней, ў 1908 г. з’явілася і досыць элітная лясная школа.

Але найперш Вяляцічы былі рэлігійным цэнтрам. Гэта адчуваецца нават у гаворцы з мясцовымі бабулямі. У кожным другім сказе яны ўзгадваюць Стваральніка: “Бог уперадзі, а я пазадзі”, “Бяз Бога не да парога!”, “З Богам!” і г.д. Мястэчка тут было сапраўды намоленае: з даўніх часоў у Вяляцічах, на месцы сучасных могілак, існаваў праваслаўны манастыр. Старцам-інакам з Кіева з’явіўся тут абраз Маці Божай – вось яны і вырашылі заснаваць наўскрайку вёскі манаскую абшчыну. У 1706 г. манахі, відаць, з-за шведскай небяспекі перасяліся ў Кіеў, але манастырская Пакроўская царква працягвала прымаць вернікаў. Пачаткова вакол храма хавалі толькі манахаў, але з часам гэта месца пераўтвараецца ў агульнавясковыя могілкі. Дагэтуль вяляцічцы называюць гэта месца Манастырком, хоць ўжо рэдка хто назаве чаму… 

Надмагілле
 

 Капліца на могілках
 

 На могілках

Здаўна у Вяляцічах існавала два святы, на якія збіралася ўсё наўколле: Маладзіковая нядзеля і Пакроў. У Маладзіковую нядзелю з царквы на Манастырок здзяйснялі хросны ход. Мясцовы люд і паломнікі неслі выяву з дрэва той часткі цела, якая ў яго хварэла. Усе гэтая драўляныя часткі цела кідаліся на забалочаную пойму на шляху да Манастырка. Такім чынам вернікі не толькі атрымоўвалі спадзеў на выздараўленне, але і аднаўлялі грэблю на святое месца. Больш масавым быў Пакроў, бо ў гэты дзень апроч царкоўнай службы ладзіліся кірмаш і спевы. Да нашых часоў традыцыя маштабнага святкавання Маладзіковай нядзелі і Пакрова не дайшла, але захавалася іншая цікавая з’ява: на Кастрычніцкай вуліцы ў дзень Святога Мікалая з адной хаты ў іншую штогод перадаецца абраз Маці Божай. Відаць, што дадзеная традыцыя мае вельмі глыбокія карані, калі здолела перажыць годы савецкага атэізму. 
Аднак, нягледзячы на набожную мінуўшчыну, атэістычная прапаганда дала плён: новаадбудаваная Прэабражэнская царква ў Вяляцічах запаўняецца толькі на святы…

Царква


 Пакінуты дом
Алесь Лапо,, фота аўтара.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Вяляцічы
Барысаўскі раён
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ