Политика

Навумчык: Лукашэнка можа пайсьці на кантакт з апазыцыяй толькі ў адным выпадку: калі апанэнты стануць перад ім на калені і пакаяцца

"Гэта будуць не перамовы, а пакаяньне. Гэта будзе ганьба – але яшчэ горай, што яна не прынясе выніку і ў справе абароны Незалежнасьці".

Политика ex-press.by
0

Лукашэнка ніколі не ішоў на перамовы з апазыцыяй, і на гэтым можна было б паставіць кропку, пiша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык.

Я памятаю яго як чалавека, няздольнага ні на якія кампрамісы, калі яны хоць нейкім чым закраналі ягонае ўласнае «эга». Як дэпутат, ён імкнуўся да 100% (99% было недастаткова) уплыву, як дыктатар – да 100% падаўленьня. Ён можа пайсьці на кантакт з апазыцыяй толькі ў адным выпадку: калі апанэнты стануць перад ім на калені, апусьцяць галовы і пакаяцца. Прычым я кажу гэта зусім не ў пераносным сэнсе.

Гэта будуць не перамовы, а пакаяньне. Гэта будзе ганьба – але яшчэ горай, што яна не прынясе выніку і ў справе абароны Незалежнасьці.

Напэўна, можна было б у імя сувэрэнітэту пагадзіцца нават на ганьбу, калі б гаворка ішла пра асобу, падобную на Франка ці Піначэта – бо тыя ня ставілі пад сумнеў незалежнасьць краінаў, нацыянальную ідэнтычнасьць. Франка, як вядома, адмовіўся падтрымаць Гітлера ў нападу на Вялікабрытанію (фюрэр нават потым сказаў, што гатовы тры гадзіны праседзіць у крэсьле дантыста без наркозу, чым гадзіну гутарыць з каўдыльё), Піначэт не пераводзіў школы на, да прыкладу, ангельскую мову, каб дагадзіць ЗША.

Лукашэнка ж пачаў гандляваць сувэрэнітэтам літаральна зь першага дня свайго кіраваньня і пасьлядоўна вынішчаць нацыянальную ідэнтычнасьць, якая ёсьць падмуркам дзяржаўнасьці. і не спыняецца ў гэтым. Лукашэнка – не гарант Незалежнасьці, ён – гандляр Незалежнасьцю. Як і гандляр палітвязьнямі.

Таму мэтай мусіць быць не ўступленьне зь ім у нейкія перамоўныя камбінацыі зь невядомым вынікам (зрэшты, вядомым – у гульнях з д‘яблам заўсёды перамагае д’ябал), а як найхутчэйшае адхіленьня яго ад улады менавіта як пагрозы Незалежнасьці.

І паўтару тое, што кажу шмат гадоў: калі б ўзьнікла магчымасьць заняць галоўнае месца ў Крамлі коштам уваходжаньня Беларусі ў РФ – Лукашэнка б не вагаўся ні сэкунды.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ