Политика

Вячорка: Калі зараз зняць усе санкцыі, вывесці Лукашэнку з ізаляцыі, мы сітуацыю ў краіне не памяняем

"І будзе сядзець у два разы больш, чым сядзела".

Политика gazetaby.com
0

Дарадца Святланы Ціханоўскай — пра тое, ці маюць дэмакратычныя сілы ўплыў на перамовы Вашынгтона з афіцыйным Мінскам.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг распавёў, што перамовы амерыканскай адміністрацыі з Аляксандрам Лукашэнкам вяліся перадусім, каб усталяваць канал камунікацыі і даносіць праз яго пазіцыю Вашынгтона да Пуціна. Вызваленне беларускіх палітвязняў тут на другім плане. Што гэтая заява мяняе для дэмакратычных сілаў?

— Я прачытаў яе пазітыўна — калі б не нашая праца, то пытанне палітвязняў і не паўстала б, — зазначыў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры Еўрарадыё.

Франак Вячорка

— З’явілася вакно магчымасцяў, пачаліся мірныя перамовы па Украіне. І тое, што мы падрыхтавалі шэраг прапаноў і правялі дзясяткі сустрэч з амерыканскай адміністрацыяй, што ўдалося ўключыць пытанне палітвязняў у павесткі — гэта нашая супольная заслуга.

Нам трэба гэты інтарэс адміністрацыі Трампа і асабіста Трампа падтрымліваць максімальна доўга, наколькі гэта магчыма. Каб выцягнуць як мага больш людзей з турмаў.

Безумоўна, што інтарэсы ЗША больш глабальныя — спыніць вайну, спыніць Расію, дасягнуць міру. А тое, што ў гэтай глабальнай дыскусіі з’явілася месца для палітвязняў, трэба развіваць, пашыраць.

Паводле слоў Вячоркі, у каманды Офіса Святланы Ціханоўскай адбылося ў Варшаве некалькі кароткіх размаў з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША — Кітам Келагам, Джонам Коўлам, Крыстаферам Смітам.

— Думаю, што мы зараз на пазітыўным і дынамічным трэку. Ён працягваецца, і спадзяюся, што неўзабаве будуць добрыя навіны.

Увага медыяў да гэтай тэмы мае вялікае значэнне — бо матывуе Злучаныя Штаты надалей займацца гэтым. Рэальны поспех трэба адзначаць, таму, мяркую, нам трэба больш ездзіць, больш гаварыць у медыях, каб выцягнуць больш людзей з турмы.

На ўсё можна паўплываць. Мы не маем улады, не маем дзяржавы, але мы маем уплыў, і яго трэба выкарыстоўваць.

Тое, што мы назапашвалі пяць гадоў, зараз пачынае працаваць. І вызваленне палітвязняў — гэта першы крок.

Спыненне рэпрэсій, якое павінна суправаджаць вызваленне людзей — крок да больш істотных дэмакратычных зменаў.

Нашая стратэгія палягае ў тым, што ЗША вядуць гуманітарны трэк, дапамагаюць паспрыяць змякчэнню рэпрэсій, але лепш поўнаму перапыненню іх. І для гэтага выкарыстоўваюць тыя інструменты, якія ёсць. У тым ліку нейкія «пернічкі» ў выглядзе змякчэння санкцый на «Белавія».

Але пры тым мэта больш доўгатэрміновая. Мэта — дэмакратычныя змены ў краіне, захаванне незалежнасці Беларусі.

Для гэтай мэты еўрапейская пазіцыя па Беларусі, якая нашмат больш важная цяпер, павінна захоўвацца прынцыповай і паслядоўнай. Таму што калі зараз, умоўна, аддаць Лукашэнку ўсё: зняць усе санкцыі, вывесці яго з ізаляцыі, — то мы і людзей не вызвалім, і сітуацыю ў краіне не памяняем. І будзе сядзець у два разы больш, чым сядзела.

Таму — паступова. Стараемся ісці па прапісанай дарожнай карце, што за чым, што за што, і каардынавацца з нашымі партнёрамі.

Але зараз <трэба> даць амерыканцам магчымасць выцягнуць з турмы максімум людзей. Яны гэта робяць выдатна, працуе высокапрафесійная каманда.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Франак Вячорка
беларусы
ЗША
Лукашэнка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
Политика
Класковский: Бабарико расконсервировал проект 2020 года. Есть ли перспектива у партии “Вместе“?
Общество
Сын кіраўніка дзяржканцэрна і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкі — аналіз сацыёляга
Общество
Помилованы 18 человек, в том числе 15 политзаключенных
Общество
На выходных температура в Беларуси будет колебаться от -11 до +14. Возможна гололедица
Технологии
У WhatsApp и Telegram появился конкурент: Маск запускает X Chat
Экономика
Когда, как и почему в Беларуси будут отключать батареи? Рассказали в «Белэнерго»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
Политика
Класковский: Бабарико расконсервировал проект 2020 года. Есть ли перспектива у партии “Вместе“?
Общество
Сын кіраўніка дзяржканцэрна і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкі — аналіз сацыёляга
Общество
Помилованы 18 человек, в том числе 15 политзаключенных
Общество
На выходных температура в Беларуси будет колебаться от -11 до +14. Возможна гололедица
Технологии
У WhatsApp и Telegram появился конкурент: Маск запускает X Chat
Экономика
Когда, как и почему в Беларуси будут отключать батареи? Рассказали в «Белэнерго»
ВСЕ НОВОСТИ