Политика

Ці вялікі плён дае паварот замежнай палітыкі Беларусі на Ўсход, — аналіз Валера Карбалевіча

У кантактах афіцыйных асобаў Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі пераважае вялікі піяраўскі складнік...

Политика www.svaboda.org
0

Аб’яўлены кіраўніцтвам Беларусі стратэгічны паварот замежнай палітыкі на Ўсход адбываецца падчас абрыву кантактаў афіцыйнага Менску з краінамі Захаду, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Невыпадкова візыт у Менск спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага стаў амаль што міжнароднай сэнсацыяй. А вось азіяцкі вэктар рэалізуецца інтэнсіўна, што асабліва выяўляецца апошнімі днямі. Менск наведаў прэзыдэнт Інданэзіі Прабова Суб’янта. Лукашэнка сустрэўся з рэктарам Пэкінскага ўнівэрсытэту, міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў удзельнічаў у Пэкіне ў сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС), а потым наведвае Лаос і Тайлянд.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Інданэзіі Прабова Суб’янта ўвечары 15 ліпеня была нечаканай. Візыт інданэзійскага госьця ў Беларусь не анансаваўся. Гледзячы па ўсім, ён стаў нечаканым і для прэсавай службы Лукашэнкі. Бо інфармацыя пра перамовы ў Менску была вельмі сьціплай. Не паведамляюць пра статус візыту (рабочы, афіцыйны?). Прабова Суб’янта заехаў у Менск па дарозе з Эўропы (ён быў у Францыі, Бэльгіі), але незразумелая лягістыка ягонай паездкі, бо самалёты з краін ЭЗ у Беларусь ня лётаюць. Амаль нічога не паведамляюць і пра зьмест перамоваў. Візыт быў настолькі нечаканым, што дзяржаўныя мэдыя не былі гатовыя яго расьпіярыць, хоць падзея для замежнай палітыкі Беларусі значная.

Інданэзія — чацьвёртая ў сьвеце па колькасьці насельніцтва краіна, там жывуць каля 280 млн чалавек. Аднак дасюль вялікай цікавасьці ў разьвіцьці беларуска-інданэзійскіх адносінаў не выяўлялася. Амбасада Беларусі ў Інданэзіі існуе, аднак пасольства гэтай краіны ў Менску няма, функцыі амбасадара тут выконвае інданэзійскі пасол у Расеі.

Лукашэнка наведаў Інданэзію зь дзяржаўным візытам у 2013 годзе. А візыт у адказ адбыўся толькі цяпер.

Паводле інданэзійскага боку, таваразварот зь Беларусьсю ў 2024 годзе склаў каля $210–220 млн, пры гэтым экспарт з Інданэзіі ў Беларусь ацэньваецца ў $30–35 млн, а імпарт зь Беларусі — у $180–190 млн.

Асноўны беларускі тавар на інданэзійскім рынку — хлёрысты калій. Інданэзія стала чацьвёртай краінай у сьвеце пасьля Кітаю, Бразыліі і Індыі ў імпарце беларускага калію. Доля беларускай прадукцыі ў сукупным імпарце гэтага тавару Інданэзіі ацэньваецца прыблізна ў 20 працэнтаў.

Паседжаньне Рады міністраў замежных справаў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) — рутынная падзея, праводзіцца штогод перад сустрэчай гэтай арганізацыі на найвышэйшым узроўні, якая адбудзецца неўзабаве ў Пэкіне. Але цяперашні збор меў асаблівасьці. Па-першае, міністар замежных справаў Беларусі ўпершыню ўдзельнічаў у паседжаньні ў новым статусе. Цяпер Беларусь — паўнавартасны чалец гэтай арганізацыі.

Аднак паўнафарматнае сяброўства Беларусі ў ШАС прыпала на нялёгкія часы для гэтага аб’яднаньня. Хоць у афіцыйным выступе на форуме дамінавалі бадзёрыя, патасныя ноты. Максім Рыжанкоў нагадаў пачатковую місію ШАС — «запэўненьне рэгіянальнай бясьпекі». Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС казаў, што ШАС «дэманструе магутную жыцьцёвую сілу», «першараднымі задачамі арганізацыі на сёньня ёсьць захаваньне добрасуседзкіх адносінаў, гарантаваньне бясьпекі і стабільнасьці».

Аднак усе гэтыя заявы робяцца тады, калі дзьве краіны ШАС — Індыя і Пакістан — нядаўна ваявалі між сабой і сьвет з жахам сачыў, ці выкарыстаюць яны ядзерную зброю. Іншая краіна-чалец ШАС — Іран — толькі што была у стане вайны з Ізраілем і ЗША. І ці моцна дапамагла ШАС, каб не дапусьціць вайны ці хоць бы спыніць яе? На гэтым тле развагі пра місію ШАС у «запэўненьні рэгіянальнай бясьпекі» выглядаюць насьмешкай.

Ня думаю, што візыты Рыжанкова ў Лаос і Тайлянд прынясуць Беларусі нейкі важкі плён. Досьвед мінулых візытаў кіраўніка МЗС у краіны «глябальнага Поўдня», скажам мякка, зусім не пераканаўчы. У кантактах афіцыйных асобаў Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі пераважае вялікі піяраўскі складнік, дэманстрацыя браку міжнароднай ізаляцыі. Але моцна бракуе практычных вынікаў, у прыватнасьці, у эканамічнай супрацы.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ