Политика

Карбалевіч: Як толькі мы пабачым, што рэжым адчыніў фортачку, настроі зменяцца

Лукашэнка катэгарычна адмаўляецца размаўляць з моладдзю на яе мове.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч — пра прыстасаванне беларусаў да рэальнасці і чаму Лукашэнку не задавальняе моладзь.

— Што робіць грамадства, калі яму не даюць рэалізоўваць свае магчымасці? Першае — гэта масавая эміграцыя. Кажуць, што ўжо выехала 600-800 тысяч беларусаў, і гэты працэс працягваецца. Другі момант — прыстасаванне да рэальнасці, — кажа Валер Карбалевіч у інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву на канале Жыццё-маліна.

Беларусы, якія ў значнай ступені пратэставалі ў 2020-м, сёння спрабуюць прыстасавацца, дэпалітызавацца і жыць сваім прыватным жыццём: сям'ей, працай. Гэта — новая нармальнасць.

— Нават у часы вайны соцыўм спрабуе выжыць. Тут таксама — у складанай сітуацыі людзі спрабуюць не трапіць ў турму і прыстасоўваюцца да рэальнасці.

Апошнім часам, заўважае палітычны аглядальнік, Лукашэнка асабліва скардзіцца на моладзь: маўляў, яна не такая, увесь час у смартфонах.

— Ён дрэнна разумее моладзь, як і тое, што дрэнна атрымоўваецца яе кантраляваць. Раней усё было зразумела: школа, войска, два-тры тэлеканалы, якія глядзела ўся краіна. Гэта была манаполія на інфармацыю, ідэалогію — таму ўся краіна, у тым ліку моладзь, атрымоўвала ту інфармацыю і каштоўнасці, што і старэйшае пакаленне.

Цяпер сітуацыя змянілася. Зусім іншая інфармацыйная карціна, велізарная колькасць крыніц. Манаполія ўлады на інфармацыю знікла. І гэта стварае пэўную напружанасць і неразуменне, бо апроч школы і ўніверсітэтаў з іх прапагандай ёсць іншыя каналы інфармацыі, якія ўлада не кантралюе. Лукашэнка гэта разумее, але не ведае, што з гэтым рабіць, і гэта яго непакоіць.

Замест таго, каб спрабаваць гуляць на хвалі, якой жыве моладзь, ён не хоча спрабаваць размаўляць на мове, якой гаворыць яна. Ён спрабуе яе пераканаць ў справядлівасці, вернасці сваіх пастулатаў.

Пасля 2020 года Лукашэнка катэгарычна адмовіўся шукаць супрацоўніцтва з людзьмі, якія супраць яго пратэставалі.

Не спрабаваў даць адказ на праблемы, якія яму ставілі. Увогуле адмаўляў мець права на свой пункт гледжання.

З дапамогай сілы ён імкнецца пераканаць іх у тым, што яны не маюць рацыі, што трэба думаць так, як ён, і як даводзіць дзяржаўная прапаганда.

Гэта вялікая праблема, бо раптам выяўляецца, што нейкія маладзёны паказваюць флэшмобы, білеты па гісторыі рвуць і выкідваюць, а пасля іх прымушаюць каяцца. Але гэта праблема невырашальная, бо Лукашэнка катэгарычна адмаўляецца размаўляць з моладдзю на яе мове.

Карбалевіч лічыць, што, як толькі ў краіне зменіцца грамадская сітуацыя, хутка пачнуцца перамены ў каштоўнасцях людзей, у іх палітычных поглядах.

— Я скептычна стаўлюся да сацыёлагаў, якія кажуць, што павялічылася падтрымка ўлады і яе палітычнага курса. Проста людзі прыстасоўваюцца. І 2020 год паказаў, як хутка мяняюцца грамадзкія настроі.

Думаю, як толькі мы пабачым, што рэжым адчыніў нейкую фортачку, настроі зменяцца, і не ў той бок, які хоча накіраваць Лукашэнка.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ