Политика

Карбалевiч: Афіцыйная пазыцыя Менску (нэўтральная) і Масквы (праіранская) ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану разыходзяцца

Чым выкліканы дыпляматычны плюралізм Менску ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану.

Политика www.svaboda.org
0

Напад Расеі на Ўкраіну адчыніў «скрыню Пандоры». Расейская агрэсія легітымізавала вайну як спосаб вырашэньня сусьветных супярэчнасьцяў, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Новая вайна на Блізкім Усходзе адцягвае ўвагу сусьветнай супольнасьці ад расейска-украінскай вайны, і гэта не на карысьць Украіне. Павысілася цана на нафту, што выгадна Расеі.

Зь іншага боку, расейскі саюзьнік Іран апынуўся ў крытычнай сытуацыі. Нагадаю, што паміж Расеяй і Іранам падпісана дамова аб стратэгічным супрацоўніцтве. Нядаўна абрынуўся прарасейскі рэжым у Сырыі. Цяпер можна рабіць прагноз, што геапалітычная роля і міжнародная вага Ірана панізіцца ў выніку гэтай вайны. Саюзьнікам Расеі не шанцуе.

Цалкам лягічна, што Расея выступіла ў падтрымку Ірану, асудзіла Ізраіль за тое, што той «парушыў Статут ААН і нормы міжнароднага права». Хоць на тле агрэсіі РФ супраць Украіны тэзіс Масквы пра статут ААН і міжнароднае права выглядае крывадушна.

Іран зьяўляецца чальцом Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якая апошнім часам прэтэндуе на статус важнага сусьветнага гульца. Дык вось ШАС выступіла з заявай, у якой «рашуча» асудзіла ўдары, якія Ізраіль нанёс па Ірану 13 чэрвеня. У гэтай арганізацыі дамінуюць Расея і Кітай. Дарэчы апошні актыўна супрацоўнічае з Іранам, шмат купляе іранскай нафты, нягледзячы на заходнія санкцыі. Акрамя таго, у ШАС уваходзяць пяць мусульманскіх краін (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан, Пакістан), якія спачуваюць ісламскаму Ірану. Індыя ўхілілася ад удзелу ў абмеркаваньні гэтага пытаньня і не падпісала заяву.

Беларусь таксама сябра гэтай арганізацыі, Менск у міжнародных пытаньнях арыентуецца на Расею і Кітай, таму беларускае кіраўніцтва падтрымала заяву ў падтрымку Ірану і з асуджэньнем Ізраілю. Зафіксуем гэты момант.

Бо ў афіцыйнай заяве МЗС Беларусі няма падтрымкі ці асуджэньня таго ці іншага боку гэтага канфлікту. У дакумэнце гучыць заклік да міру.

То бок афіцыйная пазыцыя Менска (нэўтральная) і Масквы (праіранская) у гэтым пытаньні разыходзяцца. Таксама моцна адрозьніваецца зьмест заявы ШАС, якую падтрымала Беларусь, і заявы беларускага МЗС. Такі своеасаблівы дыпляматычны плюралізм афіцыйнага Менску.

Варта адзначыць, што Беларусь мае даволі цесныя стасункі з Іранам. Аляксандр Лукашэнка тройчы наведваў гэтую краіну, апошні раз — у 2023 годзе.

Зь візытамі ў адказ іранскіх прэзыдэнтаў апошнім часам фатальна не шанцуе. Былы прэзыдэнт Ібрагім Раісі павінен быў наведаць Беларусь у кастрычніку 2024 году, аднак загінуў у авіякатастрофе за паўгоду да гэтай даты. Міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў падчас нядаўняй паездкі ў Маскву анансаваў візыт у Менск цяперашняга прэзыдэнта Ірана Масуда Пэзэшкіяна гэтым месяцам. 26-27 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбудзецца саміт ЭАЭС. На гэтае мерапрыемства павінен быў прыляцець прэзыдэнт Ірана, сумясьціўшы гэта з афіцыйным візытам у Беларусь. Аднак на тле цяперашняй вайны, у якой апынулася ягоная краіна, цяжка ўявіць, што плянаваная паездка адбудзецца.

Паміж Беларусьсю і Іранам адбываецца даволі цеснае супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры. У 2023 годзе міністры абароны дзьвюх краін падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве ў сфэры падрыхтоўкі ўзброеных сіл. Ваенныя дэлегацыі абменьваюцца рэгулярнымі візытамі.

Экспарт Беларусі ў Іран — каля $60 млн., а экспарт у Ізраіль — каля $90 млн. Можа ў гэтым палягае прычына нэўтральнай заявы МЗС, хоць відавочныя палітычныя сымпатыі афіцыйнага Менску да Ірану.

Калі аналізаваць пазыцыю дзяржаўных мэдыяў адносна гэтага канфлікту, то можна выдзеліць традыцыйную лінію: ва ўсім вінаватыя ЗША. Вось у артыкуле газэты «Беларусь сегодня» аўтар Аляксандар Цішчанка ўбачыў «зорна-паласатыя вушы ў гэтай новай эскаляцыі». Маўляў, Дональд Трамп імкнецца падняць кошты на нафту, каб амэрыканскія нафтавыя кампаніі атрымалі звышпрыбыткі.

Трэба нагадаць, што Трамп у ходзе выбарчай кампаніі як раз абяцаў зьнізіць цэны на нафту.

Але ў асноўным у дзяржаўных мэдыях вытрымліваецца лінія, якую заняў МЗС. То бок дамінуе пазыцыя нэўтралітэту, шкадаваньне ахвяраў і спадзяваньні на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
война
израиль
беларусь
иран
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В России формируется противоречие в отношениях между Путиным и созданным им по образу и подобию своему опричным миром
Экономика
Лукашенко хотел миллиардов, а получил... стрелки для поездов
Политика
Карбалевич: У замежнай палітыцы Беларусі адначасова рэалізуюцца два процілеглыя трэкі
Спорт
Футбол. БАТЭ в спарринге уступил чемпиону Таджикистана
В мире
Reuters: иностранные оборонные компании будут испытывать свое новейшее оружие на передовой в Украине
Общество
«Там нет очереди вообще никогда». Мужчина поделился лайфхаком, как быстро пройти границу Беларуси с одной из стран ЕС
Общество
«Это будет абсолютно законно, легально». Беларус поделился лайфхаком, как не попасть в базу «тунеядцев»
Общество
«Мужик — красава». Минчанин показал, что делать, если машина попала по окна в воду во время наводнения
Общество
Белорусам с 11-месячным ребенком не дали улететь на Кипр по польскому проездному документу. Придрались к ребенку
Культура
Книги Корнея Чуковского и Валентина Катаева запретили в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В России формируется противоречие в отношениях между Путиным и созданным им по образу и подобию своему опричным миром
Экономика
Лукашенко хотел миллиардов, а получил... стрелки для поездов
Политика
Карбалевич: У замежнай палітыцы Беларусі адначасова рэалізуюцца два процілеглыя трэкі
Спорт
Футбол. БАТЭ в спарринге уступил чемпиону Таджикистана
В мире
Reuters: иностранные оборонные компании будут испытывать свое новейшее оружие на передовой в Украине
Общество
«Там нет очереди вообще никогда». Мужчина поделился лайфхаком, как быстро пройти границу Беларуси с одной из стран ЕС
Общество
«Это будет абсолютно законно, легально». Беларус поделился лайфхаком, как не попасть в базу «тунеядцев»
Общество
«Мужик — красава». Минчанин показал, что делать, если машина попала по окна в воду во время наводнения
Общество
Белорусам с 11-месячным ребенком не дали улететь на Кипр по польскому проездному документу. Придрались к ребенку
Культура
Книги Корнея Чуковского и Валентина Катаева запретили в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ