Политика

Карбалевiч: Выкарыстаньне «беларускага балькону». Навошта Нарышкін прыяжджаў у Беларусь

Дырэктар Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргей Нарышкін наведаў з візытам Менск.

Политика www.svaboda.org
0

Дырэктар Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргей Нарышкін наведаў з візытам Менск. Інфармацыя пра ягоную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам была вельмі сьціплай, кароткай. Зрабіць зь яе нейкія высновы пра мэты візыту цяжка. Верагодна, што нейкіх адмысловых задач і не было. Проста дзяжурная паездка на тэрыторыю, якую Масква лічыць сваёй зонай кантролю. Дзеля праверкі ляяльнасьці тутэйшага кіраўніцтва і чарговай дэманстрацыі Захаду расейскай ваяўнічасьці, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Варта зьвярнуць увагу, што візытам у Менск высокіх расейскіх чыноўнікаў спадарожнічаюць нейкія дэманстратыўныя жэсты, пагрозы ў бок Эўропы. У траўні мінулага году Уладзімер Пуцін прыехаў у Менск, каб абмеркаваць пляны прымяненьня тактычнай ядзернай зброі. У сьнежні 2024 году прэзыдэнт РФ зладзіў візыт у беларускую сталіцу каб падпісаць Дамову аб гарантыях бясьпекі паміж Беларусьсю і Расеяй і абвесьціць аб плянах разьмяшчэньня ў Беларусі найноўшай расійскай ракетнай сыстэмы «Арэшнік».

Вось прыехаў Нарышкін і расказаў беларускім дзяржаўным мэдыям аб агрэсіўных плянах НАТО, якія нібыта рэалізуюцца ў Польшчы і краінах Балтыі. І традыцыйна прагучалі пагрозы на іх адрас. Усё як звычайна, у межах традыцыі апошніх гадоў.

Разважаў дырэктар Службы зьнешняй разьведкі і пра вайну ва Ўкраіне. І сфармуляваў вельмі жорстка, без усялякай дыпляматыі, ўмовы, на якіх Расея гатовая да перамір’я. Калі Пуцін фармулюе іх даволі мякка, называе іх «нюансамі», то Нарышкін па-гэнэральскі кажа наўпрост:

«Умовы мірнага пагадненьня прадугледжваюць, безумоўна, бязьядзерны нэўтральны статус Украіны, дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю ўкраінскай дзяржавы <…>. З боку Украіны таксама павінна быць безумоўнае прызнаньне сувэрэнітэту Расеі і цяперашніх тэрытарыяльных межаў Расейскай Фэдэрацыі».

Калі перакласьці на зразумелую мову, то Масква гатовая на перамір’е толькі на ўмовах капітуляцыі Ўкраіны. Такі недыпляматычны мэсэдж Дональду Трампу.

У гэтым і палягае сэнс выкарыстаньня Расеяй «беларускага балькону» — каб памахаць кулаком суседзям Беларусі. І адначасова поўнасьцю ангажаваць паслухмянага саюзьніка ў сваю ваенную палітыку, геапалітычны канфлікт з Захадам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ